29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Тарасенка: Я давяду ўвесь гэты абсурд да Вярхоўнага суда

16
Марыя Тарасенка: Я давяду ўвесь гэты абсурд да Вярхоўнага суда
МАРЫЯ ТАРАСЕНКА

Улады Рэчыцы, Мазыра, Рагачова і Гомеля спалохаліся вулічных шэсцяў супраць дэкрэта аб «дармаедах».

Вядомая судовымі цяжбамі з «дармаедскімі» камісіямі жыхарка Гомеля Марыя Тарасенка прадаўжае атрымліваць забароны аб правядзенні ў рэгіёнах мірных акцый супраць «дармаедскага» дэкрэта. Пасля Добруша пратэстныя мерапрыемствы забароненыя ў Рэчыцы, Мазыры, Рагачове і Гомелі, піша «Гомельская весна».

У абласным цэнтры забароненыя адразу чатыры акцыі, заяўленыя ў кожным раёне горада. Паводле версіі гарадскіх чыноўнікаў заяўніца не паказала маршрут руху вулічных шэсцяў, хоць у кожнай заяўцы ўказаная канкрэтная вуліца, па якой меркавалася шэсце групы людзей.

Паводле кожнай забароны Марыя Тарасенка рыхтуе скаргі ў суды. Яна разлічвае давесці ўвесь гэты абсурд да Вярхоўнага суда.

«Мяне запісалі ў «дармаеды», я пайшла ў суд, а там адмова - супраць дэкрэта суда няма. Для прыцягнення ўвагі грамадскасці на не канстытуцыйнасць «дармаедскага» дэкрэта я заявіла 25 мірных акцый пратэсту ў рэгіёне і вось атрымліваю забароны. Выходзіць, у краіне на нашы правы, на правы грамадзян уведзенае фактычнае табу?» - здзіўляецца Марыя Тарасенка.

Праваабаронца Леанід Судаленка заяўляе, што кейс «Марыя Тарасенка супраць дармаедскага дэкрэта» рана ці позна ўвойдзе ў падручнікі гісторыі Беларусі.

«Гэтая смелая жанчына паказвае ўсім нам, як трэба бараніць свае правы. І на падставе адмовы ў правасуддзі, і на падставе адмовы ў пазове пра маральную шкоду, і цяпер на падставе ўсіх гэтых адмоваў у пратэстных акцыях мы вычарпаем усе ўнутраныя сродкі прававой абароны. Калі пасля гэтых захадаў нас не пачуе Канстытуцыйны суд - перададзім кейс на міжнародны ўзровень», - заявіў Судаленка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках