19 красавiка 2024, Пятніца, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прызначыў сакратаром Рады бяспекі былога міністра фінансаў

7
Зяленскі прызначыў сакратаром Рады бяспекі былога міністра фінансаў
АЛЯКСАНДР ДАНІЛЮК

Указ аб прызначэнні Аляксандра Данілюка ўжо падпісаны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў новым сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) былога міністра фінансаў Аляксандра Данілюка.

Пра гэта паведаміў выданню LIGA.net намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Руслан Рабашапка.

«Гэтае пытанне ўжо вызначанае. Указ ужо падпісаны», - сказаў Рабашапка, адзначыўшы, што дакумент можа быць апублікаваны яшчэ да канца серады.

Падчас выбарчай кампаніі Зяленскага Аляксандр Данілюк быў ягоным дарадцам, а да гэтага займаў пасады прадстаўніка прэзідэнта Украіны ў Кабінеце, намесніка кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі і міністра фінансаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках