27 чэрвеня 2019, Чацвер, 10:13
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Буду змагацца са сваімі страхамі

4

Беларуская тэнісістка хоча працягваць расці.

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка ацаніла свой цяперашні стан, піша «Прессбол».

- Я не з тых, хто здаецца, таму для мяне гэта была магчымасць ва ўсім разабрацца. Я вельмі задаволеная, што ўзяла усё ў свае рукі і стала працаваць. Чым і працягваю займацца кожны дзень. Гэта была самая складаная і цікавая часіна ў маім жыцці, дзякуючы якой я нарэшце зразумела, што гэта значыць: атрымліваць задавальненне ад працэсу, нават калі цяжка. Гэта і прымушае мяне ўставаць ранкамі з думкай: так, ну пагналі. Мая ўпэўненасць у сабе расце, але я не адчуваю сябе «як раней» і не хачу адчуваць.

Хачу працягваць расці. Я па-ранейшаму пазнаю нешта новае ў сваёй прафесіі, шмат працую і стараюся ўдасканальвацца. Гэта для мяне і ёсць самае цікавае і гэта матывуе, таму што, калі табе камфортна, ты нічога не дасягнеш. Так што цалкам нармальна адчуваць дыскамфорт - менавіта так і становішся лепшым. Людзі часта баяцца выйсці з зоны камфорту, таму што ў ёй усё знаёмае і прыемнае, а ўсё незвычайнае здаецца небяспечным. Але я пачала рабіць тое, чаго баюся, і буду змагацца са сваімі страхамі. Паглядзім, да чаго гэта прывядзе, - заявіла Азаранка.