27 чэрвеня 2019, Чацвер, 4:04
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Курапатах зніклі яшчэ тры крыжы з боку скандальнай рэстарацыі

5

Ніводны факт вандалізму ва ўрочышчы да канца не расследаваны.

Пра знікненне крыжоў паведаміў адзін з лідараў пікетавання рэстарацыі «Поедем поедим», сустаршыня БХД Павел Севярынец, паведамляе «Радыё Свабода».

Зніклі тры з чатырох белых крыжоў, якія стаялі за плотам на тэрыторыі Курапатаў з заходняга боку, дзе размяшчаецца рэстарацыя.

«Відаць, гэта было зроблена сёння ў першай палове дня, ці ўначы, бо трава і кветкі, якія былі вакол крыжоў, выкапаныя, але яшчэ не засохлі», - мяркуе Севярынец.

Зніклыя крыжы былі добра бачныя ад уваходу ў рэстарацыю «Поедем поедим», а таксама з колавай аўтадарогі, адзначыў Севярынец.

«Альбо ўсё ж адбываецца горшае, пра што мы шмат разоў казалі, - што Курапаты па-ціхаму, па крыжу, але паступова знішчаюць на загад уладаў. Альбо гэта нечая самадзейнасць. Не выключаю, што і каго-небудзь з рэстарацыі, бо з яе гэтыя крыжы былі добра бачныя, што называецца, церлі вочы, а цяпер ім стала «чысцей». Але ў любым выпадку ніводны факт вандалізму ў Курапатах да канца не расследаваны, вось разбурэнне мемарыяла і працягваецца», - мяркуе Павел Севярынец.

Атрымаць каментар у Бараўлянскім спецлесхозе, які адказвае за тэрыторыю, не ўдалося - ніхто не ўзяў слухаўку.