19 красавiка 2024, Пятніца, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Еўравізіі» дапусцілі памылку: Беларусь паднялася ў выніковай табліцы

5
На «Еўравізіі» дапусцілі памылку: Беларусь паднялася ў выніковай табліцы

Змены закранулі ніжнюю частку табліцы.

Прадстаўніца Беларусі Зена заняла на конкурсе «Еўравізіі» 24 месца. Пра памылку пры падліку вынікаў паведаміў Еўрапейскі вяшчальны звяз, піша tut.by.

Фінал конкурсу, нагадаем, прайшоў у Тэль-Авіве 18 траўня. Прадстаўніца Беларусі Зена заняла 25 месца. Усяго ў фінале выступілі 26 удзельнікаў. Як высветлілася, пры падліку вынікаў была дапушчана памылка.

«Еўрапейскі вяшчальны звяз можа пацвердзіць, прытрымліваючыся стандартнай практыцы праверкі, мы выявілі, што праз чалавечую памылку быў выкарыстаны няправільны агрэгаваны вынік. Гэта не паўплывала на падлік балаў, атрыманых у выніку тэлегаласавання ў 41 краіны-ўдзельніцы, і агульны пераможца і найлепшыя 4 песні конкурсу засталіся без зменаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Змены закранулі ніжнюю частку табліцы - Беларусь паднялася на 24 месца, а Нямеччына апусцілася на 25-е.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках