19 красавiка 2024, Пятніца, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая найлепшая серыя «Гульні тронаў»

Названая найлепшая серыя «Гульні тронаў»

Найбольш удалым прызналі эпізод другога сезона папулярнага серыяла.

Брытанскае выданне The Guardian склала рэйтынг усіх серый «Гульні тронаў», піша Lenta.

Найбольш удалым прызналі эпізод другога сезона пад назвай «Чорнаводная». На працягу ўсёй серыі паказваецца бітва каля ракі Чорнаводнай і аблога Каралеўскай Гаваны войскамі Станіса Баратэона. Яе назвалі «ідэальнай тэлевізійнай гадзінай», а таксама пахвалілі за сцэнар Джорджа Марціна і за рэжысуру - Ніла Маршала.

На другім месцы размясцілася «Чырвонае вяселле» з трэцяга сезона. Адзначаецца, што яна прымусіла фанатаў шоў крычаць, бо ў ёй адразу паказалі смерць некалькіх Старкоў - Кейтлін, Роба і Таліс.

Кадр: телесериал «Игра престолов»

Кадры: тэлесерыял «Гульні тронаў»

Трэцяе месца аддалі серыі шостага сезону «Бітва бастардаў». Яе сцэнар напісалі стваральнікі серыяла Дэвід Бэніёф і Дэніэл Брэт Уайс, а рэжысёрам стаў Мігель Сапочнік . Паказаную ў эпізодзе бітву назвалі амбіцыйнай і, магчыма, адной з найлепшых у серыяле. Самым шакавальным момантам палічылі перамогу Сансы Старк над Рамсі Болтанам і яе прамову для яго.

Чацвёртае месца заняў дзявяты эпізод першага сезона «Беелор». Пятае - пятая серыя трэцяга сезону «Пацалаваная агнём».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках