18 красавiка 2024, Чацвер, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Беларусізуем тры тысячы цэркваў

2
Павел Севярынец: Беларусізуем тры тысячы цэркваў
Павел Северинец
Фото: «Радыё Свабода»

Палітык і яго паплечнікі пачалі патрыятычную кампанію.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя пачала кампанію па беларусізацыі 3-х тысячаў цэркваў краіны, перадае «Радыё Рацыя».

Па словах сустрашыні аргкамітэта па стварэнню партыі БХД Паўла Севярынца, зараз на краўфандынгавай платформе MolaMola адбываецца збор сродкаў.

На сабраныя сродкі плануецца выдаць 3 тысячы МР3 дыскаў, 300 USB-флэшак і наклад паштовак і плакатаў з QR-кодамі, праз якія можна спампаваць ці зайсці у сацсеткі, дзе будуць прэзентаваныя 150 найлепшых беларускамоўных хрысціянскіх спеваў.

«За 11 апошніх гадоў мы стварылі цэлую серыю пад назвай «Беларускі хрысціянскі хіт», – распавёў Павел Севярынец. – Там ёсць хіты праслаўлення, і госпел, і рэп, і беларускі хрысціянскі рок, калядныя спевы на Раство, і велікодныя спевы на Пасху, бардаўскі хрысцінскі рок, пілігрымскія песні, патрыятычныя беларускія хрысціянскія спевы. Прычым кожны дыск – гэта выбар лепшых 30-40 трэкаў, пракатываем іх у фокус-групах, у розных канфесіях, у розных рэгіёнах, выбіраем 20 лепшых і вось іх ужо выдаем на дыску. А цяпер мы збіраем усё гэта разам на дыску МР3, або на USB-флэшцы».

«І гэтыя діскі з беларускімі песнямі плануем падараваць практычна ўсім цэрквам, якія знаходзяцца ў Беларусі», – кажа Павел Севярынец.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках