24 красавiка 2024, Серада, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Базанаў: Лёсам «Дынама» зоймецца Менгарвыканкам, што тут такога?

4
Базанаў: Лёсам «Дынама» зоймецца Менгарвыканкам, што тут такога?
УЛАДЗІМІР БАЗАНАЎ

Старшыня АБФФ не бачыць у гэтым юрыдычных супярэчнасцяў.

Старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў выказаўся пра лёс менскага «Дынама». Нагадаем, учора эканамічны суд Менска пастанавіў, што «Трайпл» і «Ракаўскі бровар» незаконна завалодалі акцыямі сталічнага клуба, піша tribuna.com.

- Вядома, мяне турбуе гэтая сітуацыя. «Дынама» - клуб з імем, які трэба падымаць. Атрымалася так, як атрымалася. Менгарвыканкам возьме яго і будзе займацца яго лёсам. Паверце, «Дынама» не будзе занядбанае! Самі разумееце, усімі беларускімі клубамі займаюцца мясцовыя органы ўлады.

- Пры гэтым цяпер Менгарвыканкам з'яўляецца заснавальнікам футбольнага клуба «Менска». Ці не паўстане юрыдычных супярэчнасцяў, калі мэрыя будзе займацца яшчэ і менскім «Дынама»?

- Юрыдычна ўсё будзе нармальна, бо кожная юрыдычная асоба існуе асобна.

- Вы ў курсе, што ў менскім «Дынама» гульцам тры месяцы не выплачваюць заробак?

- Пакуль у мяне няма такіх звестак, але я ў курсе, што ў клуба ёсць праблемы з фінансаваннем. Думаю, праз гэтага і пачаліся судовыя цяжбы. Калі клуб канчаткова пяройдзе да Менгарвыканкама, усё стане на свае месцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках