28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім аэрапорце ў беларускі канфіскавалі гадзіннік коштам больш за $236 тысяч

37
У расейскім аэрапорце ў беларускі канфіскавалі гадзіннік коштам больш за $236 тысяч

Жанчына заявіла, што везла гадзіннік у падарунак мужу.

У аэрапорце «Дамадзедава» расейскія мытнікі ў 32-гадовай беларускі знайшлі гадзіннік, якія яна везла ў падарунак мужу. Кошт гадзінніка вядомага брэнду - 15,2 мільёнаў расейскіх рублёў ці 236 тысячы даляраў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дамадзедаўскай мытні.

Пры праходжанні мытні, 32-гадовая беларуска, якая прыбыла рэйсам Дубай-Масква, прайшла праз «зялёны» калідор.

Пры даглядзе ручной паклажы пасажыркі быў выяўлены наручны гадзіннік на скураным раменьчыку карычневага колеру Vacheron Constantin.

«У сваім тлумачэнні спадарыня заявіла, што гадзіннік набыла за мяжой са зніжкай і збіраецца аддаць яго мужу. Дакладны кошт ёй невядомы. Дакументы, якія пацвярджаюць кошт, супрацоўнікам мытні не былі выдадзеныя», - распавялі ў расейскай установе.

Па выніках мытнай экспэртызы было выяўлена, што корпус і зашпілька наручнага гадзінніка на скураным раменьчыку Vacheron Constantin мадэлі Les Cabinotiers Minute Repeater Tourbillon Perpetual Calendar выкананы з золата 750 пробы. Гэты гадзіннік гандлёвым домам Vacheron Constantin выпускаюцца абмежаванай серыяй у адзінкавым экзэмпляры пад заказ. Мытны кошт тавару склаў больш за 15 млн 260 тысяч расейскіх рублёў (блізу 236 тысяч даляраў).

У Расеі, як і ў Беларусі, можна бязмытна ўвозіць тавары для асабістага карыстання коштам да 10 000 еўраў. У выпадку перавышэння неабходна запоўніць дэкларацыю і выплаціць мыту, нагадвае tut.by.

Паколькі беларуска гэтага не зрабіла, у яе дзеяннях ўгледзелі прыкметы злачынстваў «Кантрабанда стратэгічна важных тавараў і рэсурсаў» (максімальнае пакаранне за гэтае злачынства - да 7 гадоў пазбаўлення волі са штрафам да 1 млн расейскіх рублёў) і «Ухіленне ад выплаты мыты» (максімальнае пакаранне - да 2 гадоў пазбаўлення волі).

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках