24 красавiка 2024, Серада, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BBC запускае тэлешоў з карыкатурным Пуціным у ролі вядоўцы

7
BBC запускае тэлешоў з карыкатурным Пуціным у ролі вядоўцы
КАРЫКАТУРА: ЁЛКІН/SVOBODA

Праграму будзе трансляваць тэлеканал BBC Two.

Брытанская тэлекампанія ВПС 22 траўня паведаміла аб запуску новага камедыйнага шоў, вядоўцам якога будзе анімаваны прэзідэнт Расеі, назва праграмы - Tonight With Vladimir Putin, паведамляе gordonua.com.

"Усеагульны ўлюбёнец, сусветны асілак і пераможца мядзведзяў Уладзімір Пуцін нарэшце дамогся сваёй галоўнай мэты - весці чат-шоў на BBC", - сказана ў анонсе.

Праграму будзе трансляваць тэлеканал BBC Two. "Пуцін", створаны з выкарыстаннем тэхналогіі трохмернай анімацыі, будзе камунікаваць з гасцямі праграмы ў рэжыме рэальнага часу.

Агучваць Пуціна будзе брытанскі актор Нэт Таплі, ён жа піша рэплікі вядоўцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках