24 красавiка 2024, Серада, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропе пачаліся выбары ў Еўрапарламент

У Еўропе пачаліся выбары ў Еўрапарламент

Першымі галасуюць жыхары Нідэрландаў і Вялікабрытаніі.

Нідэрланды сталі першай дзяржавай Еўразвязу, дзе ў чацвер, 23 траўня, пачаліся выбары ў Еўрапарламент. Першы выбарчы ўчастак адкрыўся ў аэрапорце Амстэрдама ўжо а 5.00 (6.00 паводле Менску), паведамляе dw.com.

Сацапытанні назвалі перавагі нідэрландцаў на выбарах у Еўрапарламент

У галасаванні могуць узяць удзел амаль 13 мільёнаў жыхароў краіны. У 2014 годзе да выбарчых скрыняў на выбарах у Еўрапарламент прыйшло блізу 37 адсоткаў выбарцаў. Закрыюцца выбарчыя ўчасткі а 21.00 (22.00 паводле Менску). Вынікі выбараў абвясцяць ужо ў нядзелю, калі скончыцца галасаванне і ў іншых краінах Еўразвязу.

Са звестак сацыялагічных апытанняў, лідарамі галасавання могуць стаць кіроўная кансерватыўна-ліберальная Народная партыя за свабоду і дэмакратыю, якую ўзначальвае прэм'ер-міністрам Марк Рутэ, і правапапулісцкі "Форум за дэмакратыю" на чале з Цьеры Бадэ. Яны могуць набраць па 15 адсоткаў галасоў выбарцаў.

Сацыял-дэмакратычная Партыя працы плануе атрымаць 13 адсоткаў. Адзін з яе галоўных функцыянераў Франс Тымерманс стаў кандыдатам еўрапейскіх сацыял-дэмакратаў на пасаду старшыні Еўракамісіі.

У большасці краін ЕЗ выбары ў Еўрапарламент пройдуць у нядзелю

У чацвер пройдуць выбары ў Еўрапарламент і ў Вялікабрытаніі, нягледзячы на тое, што гэтая краіна выходзіць з Еўразвязу. У пятніцу пачнуць галасаваць жыхары Ірландыі і Чэхіі, а 25 траўня - Латвіі, Мальты і ў Славакіі.

У астатніх краінах Еўрапейскага Звязу выбары пройдуць у нядзелю, 26 траўня. Усяго ў 28 краінах Еўразвязу налічваецца 426 мільёнаў грамадзян, якія маюць права ўзяць удзел у гэтых выбарах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках