20 красавiка 2024, Субота, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святаслаў Вакарчук пракаментаваў ідэю рэферэндуму наконт Данбасу

15
Святаслаў Вакарчук пракаментаваў ідэю рэферэндуму наконт Данбасу
СВЯТАСЛАЎ ВАКАРЧУК

Лідар партыі «Голас» назваў прапанову кіраўнік адміністрацыі Зяленскага «безадказнай».

Лідар партыі «Голас» Святаслаў Вакарчук раскрытыкаваў заяву аб магчымым рэферэндуме кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Зяленскага Андрэя Богдана што да мірных пагадненняў з РФ і назваў яго правядзення «небяспечным і безадказным», паведамляе pravda.com.ua.

Пра гэта Вакарчук напісаў у Facebook.

«Выносіць пытанні нацыянальнай бяспекі на рэферэндум у часы, калі супраціўнік вядзе супраць нас не толькі гарачую вайну, але і інфармацыйную - небяспечна і безадказна. Мы ведаем, як заканчваліся «рэферэндумы» на Данбасе і ў Крыме. Шкада, што новы кіраўнік АП гэтага не разумее. Ці разумее?», - адзначыў Вакарчук.

На ягоную думку, «гэта не новая палітыка, гэта - старая палітыка».

21 траўня новапрызначаны кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскі Андрэй Богдан ў эфіры «112-Україна» адзначыў, што дапускае правядзенне рэферэндуму што да мірных пагадненняў з Расеяй.

«Канчатковая пастанова, калі яна будзе неадназначна ўспрынятая грамадствам... можа быць вынесеная на рэферэндум, каб не нейкі палітык прымаў пастанову, якая расколвае грамадства, а каб сам народ, само грамадства прыняло такую пастанову: ці пасуюць тыя ці іншыя дамоўленасці» , - заявіў Богдан.

Ён дадаў, што каманда прэзідэнта вымушана шукаць кампрамісы.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль разглядае рэферэндум аб стасунках з Расеяй ўнутранай справай Украіны, а Масква чакае ад Кіева канкрэтных крокаў для паляпшэння стасункаў.

Спікер Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій параіў камандзе шостага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага не шукаць капітуляцыі перад расейскім агрэсарам.

Пяты прэзідэнт Пятро Парашэнка параіў камандзе дзейнага кіраўніка дзяржавы Уладзіміра Зяленскага хутчэй развеяць чуткі пра капітуляцыю перад Расеяй.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках