20 красавiка 2024, Субота, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманая актывістка руху «Маці 328»

1
У Менску затрыманая актывістка руху «Маці 328»

У Марыны Мацулевіч канфіскавалі тэхніку.

Раніцай 23 траўня ў Менску затрымалі актывістку руху «Маці 328» Марыну Мацулевіч, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчыну падазраюць ва ўчыненні злачынства паводле артыкула 369 КК РБ («Абраза службовай асобы»).

Пра гэта Мацулевіч напісала ў сябе на старонцы ў Facebook:

«КК РБ 369 Абраза службовай асобы. Далі загад людзям, якія нават не ведаюць гэтага артыкула, выключыць тэхніку».

Пазней Марына напісала, што яе вязуць у Цэнтральны аддзел следчага камітэта.

Актывістка Марына Мацулевіч - удзельніца ініцыятывы «Маці 328». Яна вядомая тым, што змагалася за перагляд справы свайго сына, які знаходзіцца ў зняволенні паводле гэтага артыкула. Марына казала пра шматлікія парушэнні і злоўжыванні ў гэтай справе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках