20 красавiка 2024, Субота, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВУП Польшчы ў 2019 годзе вырасце да 4,2%

1
ВУП Польшчы ў 2019 годзе вырасце да 4,2%

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця падвысіла прагнозы росту ВУП краіны.

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця - міжнародная эканамічная арганізацыя развітых краін, якія прызнаюць прынцыпы прадстаўнічай дэмакратыі і свабоднай рынкавай эканомікі, падвысіла прагнозы росту ВУП Польшчы на 2019 год да 4,2 адсотка, а да 2020 года - да 3,5 адсотка, тым самым прысвоіўшы краіне пазіцыі глабальнага лідара сярод 36 краін АЭСР. Гэта адзначыў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, паведамляе «Радыё Польшча».

Згодна з АЭСР, негатыўным чыннікам рызыкі для польскай эканомікі з'яўляецца памяншэнне прытоку імігрантаў. Ключавым, у сваю чаргу, станоўчым чыннікам з'яўляецца паскарэнне росту прыватнага спажывання праз павелічэнне заробку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках