19 красавiка 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пацярпеў чарговае геапалітычнае фіяска

12
Пуцін пацярпеў чарговае геапалітычнае фіяска

Надалей еўрапейскія палітыкі будуць пазбягаць нефармальных стасункаў з расейцамі.

Чарговае геапалітычнае фіяска Пуціна - канцлер Аўстрыі абвясціў аб датэрміновых парламенцкіх выбарах. Пазіцыі ўрада Курца, які ўважаўся за прарасейска арыентаваны, сур'ёзна паслабленыя ў сувязі са скандалам і наступнай адстаўкай віцэ-канцлера, піша тэлеграм-канал «Кремлёвский мамковед».

Усё гэта здарылася на фоне публікацыі відэароліка, у якім Хайнц-Крысціян Штрахе на віле на выспе Ібіца ў 2017 годзе (момант перадвыбарчай кампаніі ў Аўстрыі) камунікуе з нейкай Алёнай Макаравай, пляменніцай расейскага мільярдэра Ігара Макарава. У размове гаворка ішла аб фінансаванні правай партыі і куплі актываў найбуйнейшай газеты Kronen Zeitung; называліся сумы на некалькі мільёнаў еўраў. У выпадку перамогі правы папуліст абяцаў палітычныя саступкі Расеі і розныя дзяржаўныя замовы.

Аўстрыйскае антырасейскае лобі, звязанае з Нямеччынай (укід ішоў праз Der Spiegel і Süddeutsche Zeitung) і ЗША, паспяхова падарвала статус асаблівых стасункаў паміж Расеяй і Аўстрыяй: надалей палітыкі будуць баяцца нефармальных стасункаў з расейцамі.

Прагназуем праблемы і ў "Райффайзенбанка". Не сакрэт, што ўплывовыя аўстрыйскія палітыкі і бізнэсоўцы інвеставалі мільярды еўраў ў гэты банк.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках