24 красавiка 2024, Серада, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МУС - пра загубу супрацоўніка ДАІ: Суіцыд - адзіная прыярытэтная версія

Кіраўнік МУС - пра загубу супрацоўніка ДАІ: Суіцыд - адзіная прыярытэтная версія
ІГАР ШУНЕВІЧ
ФОТА: BELGAZETA.BY

Шуневіч пракаментаваў гібель афіцэра ДАІ ў Магілёве.

- Гэта адзіная прыярытэтная версія, з маёй ацэнкі, - сказаў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, адказваючы на пытанне аб тым, ці разглядаюцца іншыя версіі, акрамя суіцыду, паведамляе tut.by.

Міністр растлумачыў, што «спачатку была адная версія, мы яе зняпраўдзілі, устанавілі праўду».

- Калі даведаліся, што адзіная версія - самагубства? Усё ж такі было арганізаванае дзяржаўнае пахаванне.

- Так, і адпяванне у тым ліку было па ўсіх хрысціянскіх канонах і правілах, і я мяркую, што гэта абсалютна абгрунтавана і правільна. Працэс раскрыцця злачынства - рэч шматгранная, і заўсёды, і следчы, і аператыўнік комплексна ацэньваюць здабытыя довады. Мы пакрокава рухаліся да праўды, фактычна некалькі дзён з таго моманту, як даведаліся аб гэтым здарэнні. І перакананасць у тым, што версія самагубства засталася адзінай, склалася не толькі ў мяне, а ў усёй групы, якая займалася раскрыццём злачынства, пасля таго як мы атрымалі вычарпальныя звесткі, якія пацвярджаюць гэтую версію. Па часе, калі гэта здарылася, я вам дакладна сказаць не магу, гэта, хутчэй за ўсё, уначы было. Мы шмат у чым абапіраліся на высновы экспэртаў, а гэта таксама не імгненны працэс, а адказная сур'ёзная праца. Толькі ў комплексе ацаніўшы ўсе довады, мы прыйшлі да такой высновы.

- Гэта была ноч з пятніцы на суботу?

- Практычна так.

- Казалі, што ў красавіку была спроба самагубства.

- Давайце я не буду каментаваць, усё будзе агучана следствам, калі будзе закончаная крымінальная справа, якая распачатая, дарэчы, паводле артыкула «Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў». Сёння гэтыя звесткі - матэрыялы крымінальнай справы.

Што адбылося

Паведамленне аб тым, што ў Магілёве выкрадзены супрацоўнік міліцыі, з'явілася ўвечары 16 траўня. Увесь асабовы склад міліцыі Магілёўскай вобласці паднялі на трывогу, на дарогах усёй краіны выставілі блокпасты. Шукалі чорную «Волгу» з расейскім рэгістрацыйным нумарам.

Аднак праз некалькі гадзін цела лейтэнанта знайшлі за пару кіламетраў ад Магілёва ў лесе з агнястрэльнай ранай у галаву.

На наступны дзень Следчы камітэт распавёў пра тое, што табельную зброю знайшлі, лейтэнант загінуў пасля стрэлу ў галаву, версія аб выкраданні на чорным аўто правяраецца, але не з'яўляецца прыярытэтнай.

«Супрацоўнікі органаў унутраных спраў зробяць усё, каб тыя, хто здзейсніў гэтае подлае злачынства, паўсталі перад судом. Пакаранне павінна быць адэкватнае зробленаму», - пракаментавалі ў МУС гібель інспектара ДПС лейтэнанта міліцыі Яўгена Патаповіча.

20 траўня СК выступіў з афіцыйнай заявай аб справе гібелі інспектара ДАІ ў Магілёве. Асноўная версія здарэння - суіцыд. Следствам выяўлена, што пад 11 раніцы 16 траўня лейтэнант Патаповіч купляў у краме дровы, рыдлёўку і вадкасць для распальвання. Гэта ж было знойдзена каля цела. Вядома, што інспектар удзень 16 траўня пабываў на месцы, дзе пазней яго знайшлі. Каля цела быў таксама знойдзены табельны пісталет міліцыянта. З яго ён стрэліў сабе ў галаву. Устаноўлена, што ў красавіку гэтага года Патаповіч ужо чыніў спробу суіцыду. Следчыя даведаліся, што 1 красавіка ён нарыхтаваў паведамленні аб суіцыдальных намерах сябрам і калегам - і частку з іх нават разаслаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках