24 красавiка 2024, Серада, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інданэзію ахапілі масавыя пратэсты праз прэзідэнцкія выбары

Інданэзію ахапілі масавыя пратэсты праз прэзідэнцкія выбары
Фота: Solo Imaji/Barcroft Media/Getty Images

У Джакарце адбываюцца сутыкненні маніфестантаў з паліцыяй.

Уноч на чацвер, 23 траўня, па сталіцы Інданэзіі Джакарце пракацілася другая хваля сутыкненняў з паліцыяй, выкліканых незадаволенасцю насельніцтва вынікамі праведзеных у краіне прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог дзейны кіраўнік дзяржавы Джок Відода, які набраў 55,5 адсотка галасоў, паведамляе dw.com.

Як перадаюць мясцовыя СМІ, колькасць сутычак з паліцыяй была крыху меншай, чым напярэдадні. Паведамляецца, што маніфестанты закідвалі кардоны паліцыі камянямі і бутэлькамі з запальнай сумессю, а таксама спрабавалі штурмаваць паліцэйскі ўчастак. Супрацоўнікі паліцыі ў адказ выкарыстоўвалі спецсродкі, у тым ліку слёзацечны газ і вадамёты. Да раніцы сітуацыя стабілізавалася, але некаторыя цэнтральныя вуліцы Джакарты перацятыя для руху транспарту і пешаходаў.

Выступаючы перад журналістамі, афіцыйны прадстаўнік мясцовай паліцыі Дэдзі Прасеціё заявіў, што, каб пазбегнуць ахвяр ні паліцыі, ні вайскоўцам не выдавалася агнястрэльная зброя. Ён таксама дадаў, што беспарадкі былі добра спланаваныя невядомымі, а ў мітынгоўцаў было канфіскавана шмат агнястрэльнай зброі. Паводле ягоных слоў, сотні чалавек адразу ж пасля заканчэння мірнай дэманстрацыі прыхільнікаў апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Прабава Субіянта ўночы 22 траўня, разгрупаваліся ў некалькіх месцах у Джакарце і распачалі спробы атакаваць паліцэйскіх.

Цяпер затрыманыя 257 чалавек паводле падазрэння ў арганізацыі і ўдзеле ў беспарадках. Падчас сутыкненняў загінулі 6 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках