29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Болтан заявіў пра неабходнасць аднавіць амерыканскае лідарства ў Арктыцы

3
Болтан заявіў пра неабходнасць аднавіць амерыканскае лідарства ў Арктыцы
ДЖОН БОЛТАН

Са слоў дарадцы Трампа, амерыканцы - гэта арктычная нацыя са сваімі інтарэсамі ў рэгіёне.

Выступаючы перад выпускнікамі Акадэміі берагавой аховы ў Нью-Лондане ў штаце Канэктыкут 22 траўня памочнік прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джон Болтан выказаў меркаванне, што яны дапамогуць пракласці ЗША шлях да "аднаўлення амерыканскага лідарства" у Арктыцы. Пра гэта паведамляе Associated Press (пераклад - gordonua.com).

Ён падкрэсліў, што на Арктыку "незаконна замахваецца" Кітай, там таксама ўзмацняецца расейскі вайсковы ўплыў.

Болтан заявіў, што ЗША - гэта "арктычная нацыя" са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі ў гэтым рэгіёне. Ён адзначыў, што як і арктычныя хаўруснікі і партнёры, Злучаныя Штаты хочуць, каб Крайняя Поўнач была рэгіёнам нізкай напружанасці.

Ён дадаў, што ЗША трэба захаваць кіраванне Арктыкай для арктычных краін.

У гэтым месяцы дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Майк Пампэа заявіў, што Арктыка стала рэгіёнам, дзе канкуруюць розныя краіны, у тым ліку Расея і Кітай. Ён назваў паводзіны Расеі і Кітая агрэсіўным і адзначыў, што Злучаныя Штаты павінны ўзмацніць сваю прысутнасць у Арктыцы.

Пампэа папярэдзіў, што ЗША будуць нарошчваць сваю дыпламатычную і вайсковую прысутнасць у Арктыцы, сярод іншага адновяць ледакольны флот.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках