25 красавiка 2024, Чацвер, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У лесе мала парадку

45
Лукашэнка: У лесе мала парадку

Дыктатар распавёў, як зверху назірае за леснікамі.

Аляксандр Лукашэнка незадаволены сітуацыяй у лясной гаспадарцы. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы віцэ-прэм'ера Уладзіміра Дворніка і старшыню Камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава з дакладам аб падвышэнні эфектыўнасці выкарыстання лясных рэсурсаў, піша БелТА.

«Трэба ўдваіх сабрацца і вызначыцца з Міністэрствам лясной гаспадаркі, як будзем жыць далей. Гэта падарунак прыроды. Але мы ставімся да лесу жахліва. Я бываю часта (не толькі пралятаю - я зверху таксама бачу, што адбываецца) у лесе і гляджу, як працуюць нашы леснікі. Ні з пасадкамі, ні своечасова спілаваць саспелы лес для таго, каб яго перапрацаваць, ні дарог... Увогуле, мала парадку. Мы проста безадказна ставімся да гэтага дару прыроды. Гэта найвялікшы дар! Я ўжо не кажу пра эканоміку. Амаль 40% тэрыторыі - лес. І трэба скарыстацца гэтым рэсурсам. Гэта добрая сыравіна. А вы там напілавалі дзесьці лесу, нават ужо журналісты выявілі, і не можаце яго перапрацаваць», - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках