25 красавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Washington Examiner: ЗША перамаглі РФ у небе над Аляскай

Washington Examiner: ЗША перамаглі РФ у небе над Аляскай

Амерыка нагадвае Расеі аб тым, хто гаспадар у небе.

ЗША атрымалі вялікую перамогу над Расеяй, купіўшы ў яе Аляску ў 1867 годзе. У панядзелак, 20 траўня, ЗША зноў атрымалі перамогу над Расеяй у небе над Аляскай. Гэтая перамога здабыла форму рэакцыі Амерыкі на дзве групы расейскіх вайсковых самалётаў, якія ўвайшлі ў зону дзеяння СПА на Алясцы без папярэдняга паведамлення. У першай групе былі два расейскія бамбавікі Ту-95, а ў другую групу ўвайшлі два Ту-95 і два знішчальнікі суправаджэння Су-35. І кожная з гэтых груп была перахопленая двума знішчальнікамі Ф-22, піша выданне Washington Examiner (пераклад - inosmi.ru).

У выпадку адкрытага сутыкнення амерыканскія Ф-22 падолелі б сваіх расейскіх праціўнікаў Су-35. Вынік усякага ваеннага сутыкнення ніколі не гарантаваны загадзя, аднак ёсць два фактары, якія маглі б спрыяць перамозе амерыканцаў у тым выпадку, калі б расейскія пілоты наважылі злавіць удачу.

Па-першае, па авіёніцы, тэхнічнаму абслугоўванню і канструкцыі Ф-22 нашмат перасягае расейскі знішчальнік Су-35. Гэтыя сістэмы і магчымасці дазваляюць Ф-22 выяўляць і паражаць цэлі яшчэ да таго, як іх саміх заўважаць. Расейцы не даведаліся б пра тое, што Ф-22 перахапілі іх, датуль, пакуль знішчальнікі Ф-22 не апынуліся б проста над імі. Ва ўмовах бою расейцы не даведаюцца аб з'яўленні Ф-22 датуль, пакуль іх Су-35 і Ту-95 не будуць падбітыя.

Па-другое, у Ф-22 пілоты лепшыя. Расейскім пілотам бракуе падрыхтоўкі і лётных гадзін, якія ёсць у амерыканскіх пілотаў. Маючы ў сваім распараджэнні больш дасканалую зброю і больш дасканалую авіёніку, пілоты Ф-22 атрымліваюць магчымасць выяўляць цэлі і адкрываць па іх агонь з больш зручных пазіцый. Гэта менавіта тое, што многія выпускаюць з віду, калі каментуюць выдатную манеўранасць Су-35, называючы яе перадумовай перавагі ў паветраным баі.

І так, Ту-95 - гэта перажытак халоднай вайны.

Інцыдэнт са з'яўленнем расейскіх самалётаў у небе над Аляскай важны менавіта тым, як ВПС ЗША адрэагавалі на яго. Яны апублікавалі фатаграфіі, якія можна ўважаць за адказ ударам ЗША па расейскай машыне прапаганды, якая часта дэманструе, як расейскія знішчальнікі перахопліваюць амерыканскія самалёты-шпіёны. Расейцы любяць публікаваць фатаграфіі, зробленыя падчас гэтых аперацый, каб запалохаць амерыканскіх палітыкаў. Публікуючы ўласныя, значна больш пераканаўчыя фатаграфіі, ЗША нагадваюць Расеі аб тым, хто гаспадар у небе над Аляскай. Гэта неабходны і вельмі эфектыўны сродак стрымлівання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках