19 красавiка 2024, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар ДВК Казахстана: Не трэба скардзіцца на народ, а весці яго за сабой

2
Лідар ДВК Казахстана: Не трэба скардзіцца на народ, а весці яго за сабой
МУХТАР АБЛЯЗАЎ
ФОТА: FACEBOOK

Тлумачце, матывуйце, натхняйце.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў лідар апазіцыйнага руху «Дэмакратычны выбар Казахстана», экс-міністр энэргетыкі, індустрыі і гандлю Мухтар Аблязаў:

«Дзіця ў ваўчынай зграі стане ваўчанём. Каб стаць чалавекам, яму трэба жыць сярод людзей. Драпежнік, які нарадзіўся і вырас у клетцы, дзе да гэтага выраслі некалькі пакаленняў яго продкаў, патрапіўшы ў свабодны свет, будзе бездапаможным. Асабліва, калі ў яго падпілаваць зубы ці падрэзаць крылы. Такі драпежнік можа здацца сваім суродзічам недарэчным і баязлівым. Гэта было б несправядлівым. Таму што яны - спараджэнне рознага досведу, рознага розуму.

Калі гадамі знаходзіцца ў цемры ці ў нерухомасці, то можна аслепнуць або страціць рухальную здольнасць.

У каментарах часта сустракаюцца выпады супраць казахскага народа. Што вось, маўляў, ён нейкі не такі, нейкі няправільны народ, праз гэта мы ўсе знаходзімся ў...там, дзе знаходзімся.

Чалавек, які нарадзіўся і вырас у свабодным грамадстве, хутчэй за ўсё, будзе свабодным чалавекам. І наадварот - калі вы нарадзіліся і выраслі ва ўмовах дыктатуры, дух свабоды ў вас будзе зламаны. Вы нават не будзеце толкам ведаць, што гэта такое - свабода. І ў чым яе каштоўнасць. Як сказаў Маўглі, чалавек, які вырас сярод жывёл у джунглях, калі ўбачыў скарбы: «Навошта ўсё гэта? Хіба гэта можна есці?»

У цяперашніх казахстанцаў практычна няма досведу волі. Не паспеўшы выйсці з савецкага таталітарнага ладу, мы апынуліся ў назарбаеўскай дыктатуры. У казахстанцаў няма вольнага доступу да інфармацыі. Вельмі нешматлікія бывалі ў свабодных краінах, каб мець магчымасць параўнаць жыццё ў нас і ў іх.

Наш народ не дурны, ён спрытна абдураны і замарочаны. Наш народ не баязлівы і слабы, ён аслаблены і траўмаваны.

Вы - не такія? Выдатна! Значыць, вядзіце за сабой астатніх. Станьце прыкладам, станьце лідарам. Тлумачце, матывуйце, натхняйце. Дзейнічайце, адным словам.

Скаргі на тое, што народ у нас нібыта «не той», не прасунуць нас ні на крок. Не тая ў нас палітычная сістэма. І каб яе змяніць, трэба дзейнічаць».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках