16 лiпеня 2019, aўторак, 12:15
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Праўленне Лукашэнкі занадта нагадвае нацысцкую Германію

ВОЛЬГА НІКАЛАЙЧЫК
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Людзі старэйшага ўзросту пытаюцца - за што ваявалі?

22 траўня ў судзе Савецкага раёна Менска павінен быў прайсці судовы працэс над грамадскай актывісткай і рэжысёркай Вольгай Нікалайчык - за тое, што 8 траўня яна, уважаючы памяць свайго дзеда, усклала кветкі да брацкай магілы жаўнераў, якія загінулі пры вызваленні Менска.

Пра тое, што адбывалася ў зале суда, Вольга Нікалайчык распавяла сайту Charter97.org:

- Я прыйшла за 20 хвілін да пачатку суда, там ужо сабралася мноства людзей, прыехала прэса. Але раптам сакратарка суда паведаміла мне, што суд пераносіцца ў сувязі з тым, што суддзя азнаёмілася з пратаколам і адправіла яго на дапрацоўку. Таму што прычыны затрымання, названыя ў міліцэйскім пратаколе, на яе думку, не адпавядаюць фармату суда.

Атрымліваецца, што нават суддзя не змагла зразумець, на падставе чаго мяне трэба судзіць. Бо ў пратаколе чорным па белым было напісана, што я прысутнічала на могілках з прычыны ўшанавання памяці дзеда каля помніка невядомаму савецкаму салдату, які загінуў у баях з нацызмам.

Напэўна, у суддзі валасы заварушыліся ад абсурду, што адбываецца - і яна адправіла пратакол на дапрацоўку.

Хачу адзначыць, што гэтым разам асабліва шмат людзей прыйшлі мяне падтрымаць. Мяне гэта вельмі ўзрадавала. Людзі былі моцна ўражаныя фармулёўкай справы (што мяне будуць судзіць за ўшанаванне памяці дзеда-франтавіка), а таксама тым, што месяц назад мяне схапілі на вуліцы і кінулі на тры дні ў турму за тое, што я проста выставіла ў сацсетках інфармацыю аб малітве каля кафедральнага сабора ў Менску. І ў мінулы раз, дарэчы, пратакол адпраўлялі на дапрацоўку.

Людзей абурыла тое, што ў красавіку чалавека асудзілі на 35 «базавых» за малітву за Курапаты, а ў траўні зноў хочуць судзіць - за малітву за загінулага на вайне дзеда.

Яшчэ на настроях людзей адбілася тое, што ў гэты ж дзень ва ўсёй краіне пачалі арыштоўваць цыганоў. Кіраванне Лукашэнкі ўжо вельмі стала нагадваць нацысцкую Нямеччыну. І гэтага ўжо ніхто не ўтойвае.

Учора на суд нада мной прыйшлі людзі старэйшага ўзросту (ім было па 70 гадоў), і яны ўжо адкрыта пытаюцца: за што ваявалі іх бацькі?

Амаль у кожнай беларускай сям'і хтосьці загінуў на той вайне. Мой дзед загінуў пад Наравам, на тэрыторыі сучаснай Польшчы. А ягоную ўнучку судзяць за тое, што яна 8 траўня ўзгадала пра героя Другой сусветнай вайны.

Гэта нагадвае сярэднявечнае паляванне на ведзьмаў, а яшчэ больш - нацызм. Самыя найгоршыя бакі чалавецтва ўвабраў у сябе сённяшні ўзурпатарскі рэжым. За дзеянні Лукашэнкі сорамна кожнаму беларусу. Сорамна перад знаёмымі, якія пражываюць у Ізраілі, ЗША, Аўстраліі - ва ўсім свеце. Бо нездарма ў народзе яго называюць «падступны».

***

Калі вам спадабаўся артыкул, Вы можаце падтрымаць сайт Charter97.org наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:

Cпасылка:

https://www.paypal.com/cgi-bin/webscr?cmd=_s-xclick&hosted_button_id=WPS4NY975YGSS&source=url


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com