29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі выключыў магчымасць перамоваў з Расеяй

29
Зяленскі выключыў магчымасць перамоваў з Расеяй
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ

Прэзідэнт Украіны заявіў, што з краінай-агрэсарам перамоваў не будзе.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адмаўляе, што будуць весціся перамовы з краінай-агрэсарам Расеяй.

Пра гэта ён сказаў у каментары журналістам перад пачаткам выступу на IForum, паведамляе Hromadske.

На пытанне журналістаў, ці будуць перамовы з Расеяй, Зяленскі адказаў, што не.

21 траўня кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Богдан заявіў, што пытанне аб дасягненні мірных дамоўленасцей з Расеяй павінна разглядацца на рэферэндуме. З ягоных слоў, Зяленскі плануе ініцыяваць рэферэндум у пытанні перамоўнага працэсу паміж Украінай і Расеяй. Ён таксама сказаў, што АП не будзе агучваць, якія чырвоныя лініі яны гатовыя ці не гатовыя пераступіць на перамовах з кіраўніцтвам краіны-акупанта РФ.

У Крамлі заявілі, што пытанне такога рэферэндуму - гэта ўнутраная справа Украіны.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках