23 красавiка 2024, aўторак, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Нацбанку Польшчы: Многія краіны ў зоне еўра захапляюцца вынікамі працы польскай эканомікі

2
Кіраўнік Нацбанку Польшчы: Многія краіны ў зоне еўра захапляюцца вынікамі працы польскай эканомікі
АДАМ ГЛЯПІНЬСКІ
ФОТА: PAP

Адам Гляпіньскі выступіў супраць пераходу Польшчы на еўра.

Старшыня Нацыянальнага банка Польшчы прафесар Адам Гляпіньскі заявіў, што датуль, пакуль ён будзе ўзначальваць НБП, Польшча не пяройдзе на еўра: «Гэта нельга абгрунтаваць ні палітычнымі, ні эканамічнымі меркаваннямі. І замест умацавання пазіцый Польшчы прывяло б да іх паслаблення. Цяпер многія краіны ў зоне еўра захапляюцца вынікамі працы нашай эканомікі. А таксама зайздросцяць таму, што ў нас, у адрозненне ад іх, ёсць большае поле для манеўраў у макраэканамічнай палітыцы», паведамляе «Радыё Польшча».

Прафесар Адам Гляпіньскі падкрэсліў, што адмова ад магчымасці правядзення незалежнай грашова-крэдытнай палітыкі прычыніла б шкоду эканоміцы Польшчы.

Кіраўнік НБП не пагадзіўся з аргументам некаторых прыхільнікаў еўра пра тое, што варта ўзяць на сябе эканамічныя выдаткі, звязаныя з прыняццем гэтай валюты, каб умацаваць бяспеку Польшчы і палепшыць яе міжнародныя пазіцыі.

Кіраўнік НБП дадаў, што ўвядзенне еўра нявыгаднае не толькі для больш бедных краін на поўдні Еўропы, але і для багатых эканомік. Ён таксама падкрэсліў, што прыняцце еўра немагчымае без змены канстытуцыі РП.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках