20 красавiка 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З галоўнай плошчы Смаргоні прыбралі Леніна

38
З галоўнай плошчы Смаргоні прыбралі Леніна
ДЭМАНТАЖ ПОМНІКА ЛЕНІНУ.
ФОТА: SHLIAH.BY

Мясцовыя ўлады прыйшлі да высновы, што помнік не ўяўляе ніякай каштоўнасці.

Мясцовыя ўлады прыбралі помнік Уладзіміру Леніну з цэнтральнай плошчы Смаргоні. Спачатку яго збіраліся рэстаўраваць, але пазней наважыліся не вяртаць скульптуру ў цэнтр горада.

Бетонны помнік дэмантавалі яшчэ 18 красавіка ў рамках падрыхтоўкі да абласных «Дажынак» з прычыны яго неадпаведнага стану, паведамляе «Светлы Шлях».

Неўзабаве знеслі і пастамент, на якім стаяў Ленін.

«Гэты помнік не ўяўляе ніякай архітэктурнай ці іншай каштоўнасці. Ён зроблены з цэменту, які з часам пачаў разбурацца», - распавяла начальніца аддзела ідэалогіі, культуры і спраў моладзі Смаргонскага райвыканкама Ганна Джумкова, піша «Наша Ніва».

З яе слоў, разглядаўся варыянт пакрыць помнік металам, але гэта было б вельмі дорага і «людзі б не зразумелі, калі б мы [смаргонскія ўлады. - Рэд.] выдаткавалі грошы на гэта». У выніку вызначылі рабіць фармоўку з цэменту.

Калі працы будуць закончаныя, Леніну знойдуць новае месца, але на адноўленай да «Дажынак» цэнтральнай плошчы месца яму не засталося.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках