16 красавiка 2024, aўторак, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Юнацтва» даведалася пра сваіх спаборнікаў у хакейнай Лізе чэмпіёнаў

Менскае «Юнацтва» даведалася пра сваіх спаборнікаў у хакейнай Лізе чэмпіёнаў

У розыгрышы Лігі чэмпіёнаў сезону-2019/20 возьмуць удзел 32 каманды.

На лёсаванні, якое прайшло 22 траўня ў Браціславе, менскае «Юнацтва» даведалася пра спаборнікаў у групавой стадыі хакейнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе прэс-служба ФХБ.

Менскае «Юнацтва» трапіла ў групу «D», дзе згуляе з камандамі «Пеліканс Лахці» (Фінляндыя), «Лазана» (Швайцарыя) і «Тршынец» (Чэхія). Для выхаду ў плэй-оф «сталічным» неабходна заняць адно з двух першых месцаў па выніках папярэдняга раунда.

У сезоне 2018/19 «Тршынец» фінішаваў другім у рэгулярным чэмпіянаце чэшскай экстралігі і стаў чэмпіёнам Чэхіі. У фінале плэй-оф каманда ў шасці матчах падолела «Ліберэц» (4-2).

Фінскія «Пеліканс» фінішавалі трэцімі ў «рэгулярцы» і вылецелі ў ¼ фіналу плэй-оф, саступіўшы сталічнаму клубу ХІФК з лікам 2-4 у серыі.

«Лазана» ў сезоне 2018/19 стала трэцяй пасля «гладкай» стадыі чэмпіянату Швайцарыі. У плэй-оф каманда дайшла да паўфіналу, дзе саступіла ў пяці матчах «Цугу» (1-4).

У розыгрышы Лігі чэмпіёнаў сезону-2019/20 возьмуць удзел 32 каманды, падзелены на 8 груп па чатыры ў кожнай. Першы раунд турніру пройдзе з 29 жніўня да 16 кастрычніка 2019 года. На групавым этапе каманды правядуць шэсць матчаў - па адной гульні дома і ў гасцях з кожным з прадстаўнікоў сваёй групы. Каманды, якія занялі першае і другое месцы на папярэднім раундзе, атрымаюць тур у 1/8 фіналу плэй-оф.

Склад усіх груп выглядае наступным чынам:

Пры лёсаванні менчукі патрапілі ў чацвёрты кошык і атрымалі па адным спаборніку з трох астатніх. Прычым каманды з адной лігі не маглі трапіць у адну групу.

Склад кошыкаў выглядаў наступным чынам:

Кошык 1: «Фрэлунда» (Швэцыя), «Фер’естад» (Швэцыя), «Бэрн» (Швайцарыя), ГПК (Фінляндыя), «Тршынец» (Чэхія), «Адлер» (Нямеччына), «Клагенфурт» (Аўстрыя), «Лулу» (Швэцыя).

Кошык 2: «Цуг» (Швайцарыя), «Кярпят» (Фінляндыя), «Ліберэц» (Чэхія), «Рэд Бул» (Нямеччына), «Грац» (Аўстрыя), «Юргордэн» (Швэцыя), «Лазана» (Швайцарыя), «Тапара» (Фінляндыя).

Кошык 3: «Пльзень» (Чэхія), «Аўгсбург» (Нямеччына), «Вена» (Аўстрыя), «Шэлефтэа» (Швэцыя), «Біль» (Швайцарыя), «Пеліканс» (Фінляндыя), «Маўнтфілд» (Чэхія), «Амбры-Піёта» (Швайцарыя).

Кошык 4: «Фрыск Аскер» (Нарвегія), «Юнацтва» (Беларусь), «Банска Быстрыца» (Славаччына), «Грэнобль» (Францыя), «Рунгстэд» (Данія), «Кардыф» (Вялікая Брытанія), «Тыхі» (Польшча), «Белфаст» (Вялікая Брытанія).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках