24 красавiка 2024, Серада, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ: Рэпрэсіўныя законы ў Беларусі так і не былі змененыя

16
ЕЗ: Рэпрэсіўныя законы ў Беларусі так і не былі змененыя

За мінулы год сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася.

Беларускія ўлады працягнулі затрымліваць і штрафаваць актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў, спынілі абмяркоўваць выбарчую рэформу, выконвалі і выносілі новыя смяротныя прысуды. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе ЕЗ аб правах чалавека і дэмакратыі ў свеце ў раздзеле, прысвечаным Беларусі.

ЕЗ адзначае, што самыя рэпрэсіўныя законы, якія абмяжоўваюць правы чалавека ў Беларусі, так і не былі змененыя.

- Дзейнасць незарэгістраваных арганізацый была дэкрыміналізаваная, але за яе ўвялі штрафы ў КоАП. Працэс рэгістрацыі застаецца надзвычай складаным.

Абмежаванне на свабоду асацыяцый у Беларусі Еўразвяз уважае ускладненым доступам да замежнага фінансавання.

У краіне так і не з'явіўся інстытут упаўнаважанага ў правах чалавека, а ўлады не распачалі значных крокаў для імплементацыі прынятага імі ў 2016 годзе плана дзеянняў у правах чалавека.

- У 2018 годзе ўсе яшчэ ўжывалася смяротнае пакаранне: былі вынесены два новыя прысуды, а чатыры старых - прыведзеныя ў выкананне.

Мясцовыя выбары лютага 2018 года не адпавядалі ключавым міжнародным стандартам сумленнасці, інклюзіўнасці і празрыстасці, мяркуюць аўтары дакладу.

- Праца экспэртнай групы ў вывучэнні рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, заснаваная пад эгідай Лукашэнкі, была прыпыненая, і Выбарчы кодэкс не змяняўся.

ЕЗ нагадвае пра выпадкі затрыманняў і штрафаў апазіцыйным актывістам, праваабаронцам і журналістам. Асобна згадваецца ў дакладзе «справа БЕЛТА» і «справа прафзвязаў», абедзве выклікалі асуджэнне міжнароднай супольнасці.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках