25 красавiка 2024, Чацвер, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Беларусь страчвае мільярды праз Шуневіча і Канюка

31
Як Беларусь страчвае мільярды праз Шуневіча і Канюка

Арышты на публіку і канфіскацыі напраўду не вяртаюць грошы ў засекі Радзімы.

У чацвер генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк даў справаздачу аб барацьбе з карупцыяй у 2018 годзе.

Высветлілася, што за мінулы год колькасць выяўленых карупцыйных дзеянняў павялічылася на траціну. А самымі распаўсюджанымі злачынствамі ў гэтай сферы былі: хабарніцтва, службовыя крадзяжы, а таксама перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, піша «Салiдарнасць».

Але цікава ў гэтай сітуацыі іншае: за год беларускія сілавікі доблесна вярнулі ў бюджэт 22 мільёны рублёў, што эквівалентна суме 5,5 мільёнаў даляраў.

На першы погляд, можа здацца, што беларускія праваахоўнікі выдатна спрацавалі. І вось ён - рэальны вынік усіх «найжорсткіх» указанняў кіраўніка дзяржавы, гучных затрыманняў, пасадак і канфіскацыяў. Напэўна ў гэтым святле сітуацыю бачаць і самі сілавікі.

І сапраўды, слава аб працы беларускіх праваахоўных органаў у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўжо даўно выйшла за межы Беларусі.

Асабліва гэта заўважна, калі прааналізаваць рэйтынг краін свету ў колькасці прыцягнутых прамых замежных інвестыцый. Паводле звестак Сусветнага банка за 2018 год, Беларусь прыцягнула толькі блізу 1,3 мільярда даляраў прамых замежных інвестыцый.

І калі прымерыць на нашу краіну меркі хоць бы суседняй Літвы, то краіна цалкам магла б прыцягваць у год не менш за 3,5 мільярдаў даляраў укладанняў з-за мяжы. Такім чынам, штогадовыя страты Беларусі ў гэтым кірунку набліжаюцца да некалькіх мільярдаў даляраў.

І гэта якраз і ёсць той самы кошт, які Беларусь і ўсе яе жыхары плацяць за волю сілавікоў унутры краіны. Адсюль вынікае невідавочны факт: гучныя арышты на публіку і канфіскацыі напраўду не вяртаюць грошы ў засекі Радзімы, а ў значна большай меры адпужваюць тых, хто мог бы іх сюды прынесці.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках