20 чэрвеня 2019, Чацвер, 13:26
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Качанава сустрэлася з цыганамі пасля адмовы Шуневіча прасіць прабачэння

1
НАТАЛЛЯ КАЧАНАВА

Кіраўнік МУС павінен быў быць на сустрэчы ў Магілёве, але не прыехаў.

У Магілёве цыганы сустрэліся з чыноўнікамі і кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі Наталляй Качанавай, паведамляе «Белсат».

Учора ўвечары, 22 траўня, кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама запрасіла прадстаўнікоў цыганскай дыяспары прыйсці да іх на сустрэчу.

Цыганы сабралі подпісы пад калектыўным зваротам да прадстаўніка прэзідэнта па Магілёўскай вобласці, дзе апісалі сітуацыю: як да іх урываўся АМАП, як іх збівалі і забіралі на содні. Але зварот гэты яны яшчэ не дасылалі.

Вядома, што не ўсе прадстаўнікі цыганскай дыяспары з двух вёсак пайшлі на сустрэчу з чыноўнікамі. Усе СМІ, якія спрабавалі трапіць на сустрэчу, не пусцілі – у тым ліку і дзяржаўныя медыі.

Сустрэча цягнулася гадзіну. Як стала вядома ад прадстаўнікоў цыганскай дыяспары, магілёўскія чыноўнікі папрасілі прабачэння ў цыганоў.

На сустрэчы таксама прысутнічаў кіраўнік Магілёўскага гарвыканкаму Уладзімір Цумараў, памочнік прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, кіраўнік Магілёўскага аблвыканкаму Леанід Заяц.

Як распавялі ўдзельнікі сустрэчы, на стале таксама стаялі таблічкі прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант і міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча – але іх не было, і таблічкі даволі хутка прыбралі.

На сустрэчу з чыноўнікамі прыехала блізу 40 чалавек з дыяспары

Нагадаем, сёння перад пасяджэннем ў «парламенце» журналісты пацікавіліся ў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, як ён ацэньвае сітуацыю вакол цыганскай дыяспары ў Магілёве пасля гібелі супрацоўніка ДАІ.

- Я ацэньваю дзеянні сваіх падначаленых у гэтай частцы як абсалютна абгрунтаваныя, якія адказваюць тым абставінам, у якіх праводзілася раскрыццё дадзенага асабліва цяжкага злачынства. Былі падставы і прычыны, чаму мы адпрацоўвалі асобную групу выключна на падставе атрыманых на той час доказаў. Крыніцай доказаў была інфармацыя ад ахвяры, таму ніякіх сумненняў на той момант у дакладнасці гэтых звестак у нас не было, і мы былі абавязаныя праверыць усе гэтыя версіі, у тым ліку і тую, на якой было заснавана пастанова аб праверцы дыяспаральнай часткі некаторых нашых грамадзян.

Ігар Шуневіч сказаў, што «ў міністра няма ні падставы, ні падставаў прасіць прабачэння ў цыган».

Нагадаем, пасля смерці афіцэра ДАІ пад Магілёвам у Беларусі пачалося сапраўднае паляванне на цыганоў, якіх лічылі забойцамі Яўгена Патаповіча. У першыя дні былі затрыманыя больш за 100 прадстаўнікоў цыганскай дыяспары.