20 красавiка 2024, Субота, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выставілі Асанжу абвінавачванні паводле 17 новых пунктаў

4
ЗША выставілі Асанжу абвінавачванні паводле 17 новых пунктаў
ДЖУЛІЯН АСАНЖ
ФОТА: GETTY IMAGES

Заснавальніку WikiLeaks пагражае да 175 гадоў пазбаўлення волі.

Улады ЗША выставілі абвінавачванні на падставе 17 новых пунктаў заснавальніку партала WikiLeaks Джуліану Асанжу. Зрэшты, 47-гадовага ўраджэнца Аўстраліі абвінавачваюць у незаконным атрыманні і апублікаванні засакрэчаных дакументаў, якія маюць дачыненне да нацыянальнай абароны, гаворыцца ў заяве міністэрства юстыцыі ЗША, апублікаванай у чацвер, 23 траўня. Калі Асанжа выдадуць ЗША і там яго прызнаюць вінаватым паводле ўсіх 18 пунктаў, заснавальніка WikiLeaks могуць прысудзіць да 175 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе dw.com.

У сваю чаргу адвакат Джуліяна Асанжа назваў «беспрэцэдэнтныя абвінавачанні» на адрас свайго падабароннага «пагрозай для ўсіх журналістаў».

Арышт у пасольстве Эквадора

Паліцыя Вялікай Брытаніі 11 красавіка арыштавала Джуліяна Асанжа ў пасольстве Эквадора. Паліцыянты паказалі ордэр, выдадзены ў чэрвені 2012 года за не прыход Асанжа на судовае паседжанне згодна з пазовам. Амерыканская дзяржава, у дыппрадстаўніцтве якой хаваўся заснавальнік WikiLeaks, пазбавіла яго прытулку, спасылаючыся на парушэнне міжнародных канвенцый. 1 траўня суд у Лондане прысудзіў яго да 50 тыдняў пазбаўлення волі.

Брытанскія праваахоўнікі пацвердзілі, што Асанжа арыштавалі яшчэ і на падставе афіцыйнага запыту ЗША аб яго выдачы. У Злучаных Штатах заснавальніка WikiLeaks вінавацяць у змове з экс-аналітыкам вайсковай выведкі ЗША Чэлсі Мэнінг, якая дала яму звесткі аб амерыканскіх аперацыях у Іраку і Афганістане і ўжо была асуджаная за гэта.

У Швэцыі зноў распачалі справу ў дачыненні да Асанжа

Прытулак выкрывальніку з гуманітарных меркаванняў надаў у 2012 годзе тагачасны прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа. Асанж схаваўся ў пасольстве Эквадора, баючыся арышту і экстрадыцыі ў Швэцыю паводле абвінавачвання ў згвалтаванні. Пасля органы юстыцыі каралеўства спынілі папярэдняе расследаванне. У траўні 2019 года пракуратура Швэцыі зноў адкрыла крымінальную справу ў дачыненні да стваральніка WikiLeaks і запытала еўрапейскі ордэр на ягоны арышт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках