19 красавiка 2024, Пятніца, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці заменіць егіпецкая бульба беларускую?

14
Ці заменіць егіпецкая бульба беларускую?

Як зменяцца кошты на рынку айчынных прадуктаў.

З 1 лістапада ўрад адмовіцца ад рэгулявання коштаў сельгаспрадукцыі. Сярод 40 захадаў для развіцця вёскі і павышэння эфектыўнасці аграрнай галіны, якія прыняў Саўмін, значыцца «пераход да дзяржаўнага рэгулявання коштаў толькі на сельскагаспадарчую прадукцыю, што закупляецца для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб», піша «Завтра твоей страны».

Як свабода цэнаўтварэння адаб'ецца на кошце мяса, малочнай прадукцыі і мясцовай гародніны?

З восені кошты малака і мяса вырастуць

Эканаміст Барыс Жаліба супакойвае: значнага росту коштаў айчыннай прадукцыю дакладна не будзе. Моцна расці ім не дазволіць канкурэнцыя. Бо ўжо цяпер у суседніх краінах прадукты каштуюць прыкладна столькі ж, а часам і ніжэй, чым у Беларусі.

- На харчовых рынках Польшчы кошты ніжэйшыя, бо прыватная сельская гаспадарка менш марнатраўная і больш эфектыўная, - адзначае Барыс Жаліба.

Але да пэўнага росту коштаў мяса і малочных прадуктаў варта быць гатовым. Вырастуць кошты круп і самых танных прадуктаў.

- складаней за ўсё будзе з мясам, бо яго падаражанне насельніцтва дрэнна ўспрыме, - прагназуе экспэрт.

Але ў крамах застануцца танныя імпартныя прадукты

Як толькі кошты айчыннага малака і мяса перавысяць расейскія, прылаўкі крам напоўняцца больш выгаднымі для кішэні пакупнікоў імпартнымі прадуктамі, мяркуе кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка. Ужо цяпер беларускія прадукты сельскай гаспадаркі, нягледзячы на ўсе спробы ўтрымаць іх кошт, часам саступаюць імпартным.

- Калі параўноўваць з Калінінградскай вобласцю, кошты мяса і рыбы ў Расеі ніжэйшыя. І што б ні рабілі прэм'ер-міністр і віцэ-прэм'еры, ужо 3-4 гады таму мы пачалі імпартаваць свініну з Расеі, бо там яна таннейшая, - кажа эканаміст.

Агульны рынак харчавання Еўразійскага эканамічнага саюза і магчымасці імпарту не пакінуць беларускага спажыўца без даступных прадуктаў сельгасвытворчасці.

- Я набываў нядаўна галандскую радыску, а беларускай у продажы не было. А сёння ў мяне на стале галандская радыска, украінскі кетчуп, егіпецкая маладая бульба, а беларуская толькі свежая зялёная цыбуля, - распавядае Леанід Заіка.

«Свабодныя» кошты дапамогуць сельскай гаспадарцы

Цяпер улады маюць права часова рэгуляваць кошты, калі таго патрабуе сітуацыя на рынку. У 2017 годзе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўсімі сіламі спрабавала стрымаць моцны рост коштаў малака, у мінулым ўздымала пытанне ўтрымання коштаў мяса.

Барыс Жаліба мяркуе, што адмова ад штучнага заніжэння коштаў прадукцыі - гэта добры крок насустрач сельскагаспадарчым арганізацыям.

- Вытворцы ўвесь час скардзяцца на нізкія кошты прадуктаў жывёлагадоўлі і раслінаводства, у тым ліку закупачныя. Трэба ісці ім насустрач, - адзначае эканаміст.

Цяпер сельская гаспадарка працуе неэфектыўна і застаецца занадта марнатраўнай, штогод паглынаючы з бюджэту велізарныя сумы ў выглядзе субсідый і дзяржпадтрымкі. Без рэформаў не атрымаецца зрабіць яе канкурэнтаздольнай.

- Няма іншых шляхоў, акрамя як пераводзіць сельскую гаспадарку на прыватныя рэйкі, сыходзіць ад утварэнняў тыпу ААТ, дзе кантрольны пакет акцый знаходзіцца ў дзяржавы. Вытворчыя дачыненні там засталіся, як у савецкіх саўгасах і калгасах. Трэба рабіць усіх работнікаў уласнікамі, каб яны працавалі як гаспадары, а не як наёмныя работнікі, - мяркуе Барыс Жаліба.

Тады сельская гаспадарка зможа канкураваць на рынку, зніжаць свае выдаткі і, адпаведна, кошт прадукцыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках