29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Як палякі мерацца галасаваць на выбарах у Еўрапарламент

Апытанне: Як палякі мерацца галасаваць на выбарах у Еўрапарламент

Паміж лідэрамі перадвыбарнай гонкі нязначны разрыў.

Паводле апошняга апытання IBRiS для Rzeczpospolita, кіроўная ў Польшчы партыя «Права і Справядлівасць» атрымае перамогу на выбарах у Еўрапейскі парламент з вынікам 38,7%. Другое месца сацыёлагі аддаюць «Еўрапейскай кааліцыі», якую падтрымалі 35 адсоткаў рэспандэнтаў. У параўнанні з папярэднім апытаннем 11 траўня, адлегласць паміж найбольшымі партыямі нязначная - на 1,4%. Лідэры перадвыбарчай гонкі сыходзяць у адрыў ад іншых партый.

Трэцяй у рэйтынгу ідзе партыя «Вясна» з 6%. За партыяй былога мэра Слупска Робэрта Бедраня ідзе «Канфедэрацыя Корвін Браўн Лірой Нацыяналісты», а затым рух «Кукіз'15», які балансуе на мяжы выбарчага бар'ера. У сваю чаргу, падтрымка аб'яднання левых сіл «Разам» знаходзіцца ў межах статыстычнай хібнасці.

53% рэспандэнтаў заяўляюць, што пойдуць на выбары. Cацыёлагі адзначаюць, што рэальны прыход можа быць на ўзроўні 38-40%.

Нагадаем, у Польшчы выбары ў Еўрапарламент адбудуцца ўжо 26 траўня.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках