25 красавiка 2024, Чацвер, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Пятрухін: Будзем змагацца да канца

5
Сяргей Пятрухін: Будзем змагацца да канца
Сяргей Пятрухін

Берасцейскі блогер расказаў пра тое, што адбылося з моманту пачатку барацьбы супраць акумулятарнага завода.

Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін расказаў, што абскардзіў вырак раённага суда, паведамляе «Радыё Рацыя».

Нагадаем, што 18 красавіка суд Ленінскага раёна Берасця вынес прысуд у крымінальнай справе супраць блогера Сяргея Пятрухіна. Яго прызналі вінаватым паводле ч.2 арт.188 ( «Паклёп») і ч.2 арт.189 ( «Абраза») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Блогера пакаралі штрафам 360 базавых адзінак (9180 рублёў, або 4381 даляр). Пятрухіна абавязалі таксама выплаціць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам Ленінскага РУУС Берасця на суму 8500 рублёў, або 4250 даляраў.

Агулам Пятрухін абавязаны выплаціць блізу 9 тысяч даляраў.

«Я абскардзіў вырак раённага суда ў Берасцейскім абласным судзе, цяпер знаёмлюся з пратаколамі судовых пасяджэнняў. Пакуль дата разгляду апеляцыі не прызначаная», - расказаў Сяргей Пятрухін.

- Як вядома, на платформе MolaMola заблакавалі збор сродкаў на выплату вашага штрафу...

- Так, бо, маўляў, выяўленая «неадпаведнасць бягучаму заканадаўству Беларусі» ў частцы збору сродкаў на штрафы. За той час, пакуль не заблакавалі, мне сабралі блізу 1200 рублёў на аплату штрафаў, але не толькі на гэтай платформе. Грошы я зняў, але сёння на маёй картцы чамусьці мінус 170 рублёў. Трэба разбірацца ў банку, што здарылася. Цяпер наогул на мяне ўспалі праблемы з усіх бакоў. Праходзяць суды, выпісваюць штрафы. З тых часоў, як пачаліся пратэсты супраць будаўніцтва ў Берасці акумулятарнага завода, сума назбіралася ўжо досыць вялікая. Але будзем змагацца да канца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках