23 красавiка 2024, aўторак, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі загарэўся магістральны газаправод

9
У Расеі загарэўся магістральны газаправод
Фота: russkikh_sa / VK

Пажар адбыўся ў Пермскім краі.

У Пермскім краі Расеі адбыўся разрыў і пажар магістральнага газаправоду, паведамляецца на сайце рэгіянальнай управы МНС, піша ria.ru.

«Паступіла інфармацыя аб тым, што ў раёне населеных пунктаў Вярэіна і Мулькава мясцовыя жыхары бачаць зарава на горад. У ТАА «ГазпрамТрансгаз Чайкоўскі» зафіксавалі падзенне ціску на магістральным газаправодзе», - гаворыцца ў паведамленні.

Найбліжэйшы населены пункт ад месца пажару размешчаны за сем кіламетраў, пагрозы насельніцтву і лясному масіву няма.

Са звестак «Інтэрфакса», труба дыяметрам 1,4 метра разарвалася на 1606-м кіламетры газаправода «СРТО - Урал». У выніку таго, што адбылося быў адключаны адцінак газаправоду з 1555-га да 1647 кіламетра.

Абноўлена

Гарэнне газу на месцы аварыі ліквідавана, аварыйны адцінак магістральнай сеткі адключаны. Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на прэс-службу кампаніі «ГазпрамТрансгазЧайкоўскі».

«Аварыйны адцінак газаправоду адключаны, гарэнне газу спыненае. Прыродны газ дастаўляецца спажыўцам у поўным аб'ёме ў штатным рэжыме», - паведамілі ў кампаніі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках