24 красавiка 2024, Серада, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне партыя Вакарчука прапанавала «Сіле Людзей» разам ісці на выбары

5
Ва Украіне партыя Вакарчука прапанавала «Сіле Людзей» разам ісці на выбары
ФОТА: УНІАН

Украінскі палітык прапаноўвае дзвюм партыям разам ісці на парламенцкія выбары.

Намеснік старшыні партыі «Голас», якую ўзначальвае Святаслаў Вакарчук, Яраслаў Юрчышын заявіў, што іх палітычная сіла прапанавала партыі «Сіла Людзей» ісці разам на парламенцкія выбары.

Пра гэта паведамляе «Громадське».

«Перамовы адбываюцца, прапанова «Сілы Людзей» зробленая, таму цяпер мяч, хутчэй, на полі калег», - сказаў Юрчышын.

Народная дэпутатка Наталля Весялова, чалец партыі «Сіла Людзей» адзначыла, што маладая партыя павінны аб'ядноўвацца вакол каштоўнасцяў, а выбраць трэба партыю, якая ўжо з'яўляецца брэндам.

«Трэба выбраць брэнд, трэба выбраць тую партыю, якая ўжо зарэгістраваная, на базе якой можна ісці ўсім», - сказала яна.

Нагадаем, 16 траўня на Старакіеўскай гары ў Кіеве Вакарчук абвясціў, што ідзе на парламенцкія выбары, прадставіўшы сваю партыю «Голас».

Паводле ягоных слоў, партыя «Голас» ідзе ў парламент, каб «знішчыць старую палітыку і ствараць палітыку новую. Палітыку, якая прынясе нам сапраўдныя змены».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках