29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БМЗ застаўся без гендырэктара

11
БМЗ застаўся без гендырэктара

З гендырэктарам развіталіся на пагадненне бакоў.

Анатоль Савянок пакінуў пасаду гендырэктара Беларускага металургічнага завода. Пра гэта tut.by паведамілі інфармаваныя крыніцы і пацвердзілі на самім прадпрыемстве.

Са слоў суразмоўцы, «з гендырэктарам рассталіся на пагадненне бакоў».

Напярэдадні сваёй адстаўкі Анатоль Савянок накіраваў ліст сваім падначаленым і кліентам і падзякаваў за супольную працу. «Разам мы ўвасаблялі ў жыццё амбіцыйныя праекты, развязвалі вельмі складаныя праблемы, радаваліся агульным перамогам. Мы абменьваліся ведамі і вучыліся адзін у аднаго. І я ўдзячны за гэтую магчымасць», - напісаў Савянок.

Аднак, з ягоных слоў, «жыццё рухаецца наперад, адкрывае новыя перспектывы».

Анатоль Савянок прапрацаваў на жлобінскім заводзе амаль 30 гадоў. У 1989 годзе ён прыйшоў на прадпрыемства на пасаду травільшчыка-гальваніка. Потым быў майстрам, старшым майстрам, намеснікам начальніка цэха, начальнікам сталедротавага цэха №2, дырэктарам у метызнай вытворчасці. З 14 кастрычніка 2009 года - генеральны дырэктар БМЗ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках