18 красавiка 2024, Чацвер, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каровы ў «Купалаўскім» - гэта яшчэ кветачкі»

32
«Каровы ў «Купалаўскім» - гэта яшчэ кветачкі»
КАРОВЫ Ў КОМПЛЕКСЕ «УЛАНАВА»

У якім стане ўтрымліваюцца жывёлы на радзіме Лукашэнкі.

У рэдакцыю «Белсата» патрапілі фотадоказы антысанітарыі і жахлівых умоў жыцця кароў у комплексе «Уланава». Ён уваходзіць у склад «Александрыйскага» - прадпрыемства найбуйнейшага аграхолдынга краіны «Мачулішчы» пры Кіраўніцтве спраў Лукашэнкі.

Паводле інфармацыі чытача, знаёмага з сітуацыяй у гаспадарцы, кароў трымаюць, як селядцоў у бочцы. Жывёліны нават не могуць прылегчы адпачыць, бо няма месца. Здымкі зробленыя некалькі месяцаў таму, да разносу Лукашэнкі ў Шклове.

Хворыя, кульгавыя, у кучы гною

Віктар [імя змененае. - Заўвага.] распавядае, што адну прыватную кампанію папрасілі падняць якасць малака ва «Уланаве». Прыехаўшы на месца, спецыялісты былі ў шоку ад убачанага.

«Кучы гною, брудныя і даведзеныя да знямогі каровы. Хворыя, кульгавыя. Людзі правялі месяц на комплексе, бясплатна адпрацавалі, пралячылі пагалоўе, бясплатна абрэзалі капыты. Заплаціць ім павінны былі толькі за сродкі, якія яны прывезлі. Да таго ж яны былі ў разы таннейшыя, чым тыя, што закупляла прадпрыемства».

Маніторынг пагалоўя паказаў, што ва «Уланаве» 70% кароў клінічна хворыя, у тым ліку на залацісты стафілакок.

«Але яны сказалі, што такога не можа быць! Ім усё дакументальна пацвердзілі з усімі тэстамі і лабараторнымі звесткамі. Такім малаком нават цялятаў карміць нельга, толькі на ўтылізацыю. Значыць, прадпрыемства, якое дае ім аднолькавы кошт на малако ўсякага гатунку, таму ім усё адно, якой якасці іх прадукт!»

А ГЭТА КАРОВА КОМПЛЕКСУ «УЛАНАВА»

Якасць малака залежыць ад умоў і належнага лячэння і догляду за жывёламі. Ва «Уланава» прыехалі ветэрынары, заатэхнікі і мікрабіёлагі. За два тыдні якасць прадукту паднялі да ўзроўню экстра, а людзей папросту «кінулі» і не разлічыліся нават за выкарыстаныя сродкі, абураецца Віктар.

Лукашэнка называе «Александрыйскае» выдатным комплексам. Ён уважаецца за адзін з найлепшых у краіне. Ужо не першы год беларускі дыктаттар хоча прыцягнуць у яго развіццё прыватны капітал, але інвестара не знайшлі дагэтуль.

«У нас дастаткова ідэйных людзей, гатовых працаваць на карысць грамадства і краіны, але ёсць такія кіраўнікі, як там, якія пар * ць хацелі на вынік. А гэтая каманда хацела праз вынік паказаць эфектыўнасць сваіх сродкаў.

Ім павінны былі заплаціць за выкарыстаныя фільтры, сурвэткі, мыйныя сродкі і сродкі дэзінфекцыі. Дамоўныя стасункі былі, і ўсе пастаўкі вырабляліся афіцыйна. А разліку папросту няма! У суд бескарысна ісці. У іх судовых разглядаў процьма, але грошай паводле іх нават праз 5 гадоў не ўбачыш».

ТЭРЫТОРЫЯ КОМПЛЕКСУ «УЛАНАВА»
ТАК ВЫГЛЯДАЕ КАРОЎНІК НА ПРАДПРЫЕМСТВЕ
ТАК ВЫГЛЯДАЕ ФІЛЬТР У ДАІЛЬНЫМ АБСТАЛЯВАННЕМ

Віктар сцвярджае, што як толькі спецыялісты з'ехалі, усё вярнулася да «нормы»: даільнае абсталяванне часта наогул не мыюць.

«Затое цяпер каровы зноў брудныя, ніхто іх там не лечыць. Трымаюць лішняе пагалоўе спецыяльна, каб паказваць добрыя надоі, бо яны лічацца на карову. А рэальна іх там галоў на 200 больш. Яны нават у клеткі не змяшчаюцца, стаяць там, як селядцы ў бочцы. Карова нават не можа легчы, каб адпачыць!

Ніякай гаворкі аб захаванні тэхналогіі няма. Дырэктар на комплексах наогул не з'яўляецца, мабыць, яго гэта не вельмі хвалюе».

КАРОВА, ЯКУЮ ДАВЯЛІ ДА НОРМЫ ВЕТЭРЫНАРЫ
ХЛЕЎ, ЯКІ ПРЫВЯЛІ Ў ПАРАДАК ВЕТЭРЫНАРЫ

«Усё не так катастрафічна»

Журналісты звярнуліся па каментар да кіраўніцы комплексу «Уланава» Дар'і.

«Яны былі дзесьці ў лістападзе мінулага года. Так, дапамаглі нам, пачысцілі, прывялі ў парадак. Але я за разлік не адказваю. Вы думаеце, калі начальнік, то ўсім кіруе? З гэтым трэба да кіраўніцтва. Мяне толькі папярэдзілі, што да мяне прыедуць, я прыняла».

Увогуле, адзначае Дар'я, яна б не назвала сітуацыю катастрафічнай. У іншых месцах бывае горш.

«Вы думаеце, я не хачу, каб быў парадак? Проста людзі грошы атрымліваць хочуць, а працаваць - не. І так на ўсім прадпрыемстве. А я сваіх заробкамі не абдзяляю, праўда, мала ў нас работнікаў. Што зрабіць, калі доктар на ўвесь комплекс адзін».

Аднак фотаздымкі таго, як выглядаюць каровы цяпер, яна не адважылася дасылаць.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках