24 красавiка 2024, Серада, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктыва Еўракамісіі што да «Паўночнага струменю-2» увайшла ў дзеянне

5
Дырэктыва Еўракамісіі што да «Паўночнага струменю-2» увайшла ў дзеянне

У дзяржаў-чальцоў ЕЗ ёсць дзевяць месяцаў для рэалізацыі дырэктывы.

Дырэктыва Еўракамісіі, якая павінна супрацьдзейнічаць будаўніцтву газаправода «Паўночны струмень-2», увайшла ў дзеянне 23 траўня. Цяпер у дзяржаваў- чальцоў ЕЗ ёсць дзевяць месяцаў для рэалізацыі дырэктывы. Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча».

Дырэктыва выкарыстоўваецца да ўсіх газаправодаў, размешчаных на тэрыторыі ЕЗ, уключаючы трубаправоды, якія пачынаюцца за межамі Саюза.

У выпадку «Паўночнага струменю-2» ужыванне заканадаўства ЕЗ павінна быць абмежаванае тэрытарыяльнымі водамі Нямеччыны. Гаворка ідзе пра празрыстасць цэн і доступ іншых кампаній да трубы.

Астатняя частка газаправода будзе рэгулявацца правіламі, якія ўзгодняць на перамовах Нямеччына і Расея, а Еўрапейская камісія павінна гарантаваць, што пры гэтым будзе выконвацца заканадаўства ЕЗ. Польшча ўжо заявіла, што будзе сачыць за гэтым працэсам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках