29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: У Лукашэнкі засталася адна шасцёрка пік

11
Леанід Заіка: У Лукашэнкі засталася адна шасцёрка пік
ЛЕАНІД ЗАІКА

Загад шукаць альтэрнатыўныя крыніцы нафты - гэта дзіцячая крыўда.

Нафта з Казахстана - альтэрнатыва расейскай? Аляксандр Лукашэнка прапануе набываць нафту ў Казахстане, аднак усё адно азіраецца ў бок Масквы. Што скажа Крэмль? Гэта і іншыя пытанні «Белсат» адрасаваў эканамісту Леаніду Заіку.

«Што тычыцца пошукаў альтэрнатыўных крыніц нафты - гэта ўжо было гадоў 10 таму, нічога не атрымалася. Я думаю, што гэта такая дзіцячая крыўда на расейцаў, што датычыцца дыверсіфікацыі і пошукаў іншых крыніц нафты.

Пуцін скажа: Ну што вы, калі ласка, калі вам трэба - набывайце ў іншых краінах! Але кошт, пытанне кошту. Дарэчы, казахстанская і расейская нафта вельмі блізкія, на сёння дзесьці 69-72 даляра за барэль. Тут не будзе вялікіх страт для Беларусі. Але мы ўжо спрабавалі. Лукашэнка пакрыўдзіўся і дае загады - шукайце нафту. Пуцін і Лукашэнка будуць размаўляць, у Пуціна будзе ўся калода карт, а ў Лукашэнкі адна шасцёрка пік...», - заявіў Леанід Заіка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках