20 чэрвеня 2019, Чацвер, 3:09
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Віктар Дзенісенка аб выбарах у Літве: Усё яшчэ можа змяніцца

ВІКТАР ДЗЕНІСЕНКА
ФОТА: DELFI

Экспэрт распавёў пра плюсы і мінусы кандыдатаў у прэзідэнты Літвы.

У нядзелю ў Літве пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў і выбары ў Еўрапейскі парламент. Аб тым, што адбываецца ў палітычнай прасторы краіны, сайту Charter97.org распавёў Віктар Дзенісенка, літоўскі палітычны аглядальнік і выкладчык Віленскага ўніверсітэта

- Якой, на вашу думку, будзе актыўнасць літоўскіх выбаршчыкаў падчас сёлетніх выбараў у Еўрапейскі парламент?

- Думаю, што ў параўнанні з папярэднімі выбарамі ў Еўрапейскі парламент выбаршчыкі ў Літве будуць досыць актыўна ўдзельнічаць і галасаваць. Хоць бы таму, што выбары ў ЕП супадаюць з другім турам прэзідэнцкіх выбараў. Перакананы, што людзі ў першую чаргу пойдуць галасаваць за прэзідэнта, а потым прагаласуюць і за тых кандыдатаў, якія, на іх думку, вартыя стаць сябрамі Еўрапейскага парламента. Мяркуючы з вынікаў першага тура прэзідэнцкіх выбараў, актыўнасць выбаршчыкаў будзе не меншай за 50 адсоткаў. На жаль - гэта не самы ўражальны вынік: да выбарчых участкаў прыйдуць больш за палову ад агульнай колькасці грамадзян, у якіх ёсць права голасу. Але, агулам, для Літвы гэта досыць добры паказчык.

- Наколькі ў Літве выбаршчыкі наогул цікавяцца выбарамі ў Еўрапейскі парламент?

- Калі мы гаворым пра выбары ў Еўрапейскі парламент, то, на жаль, досвед мінулых выбараў дэманструе, што людзей гэтыя выбары цікавяць вельмі мала. На жаль, для літоўскіх грамадзян, Еўрапейскі парламент з'яўляецца досыць далёкай і незразумелай інстытуцыяй.

- У нядзелю ў Літве другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У каго з кандыдатаў - Гітанаса Наўседы або Інгрыд Шыманітэ, на вашу думку, самыя высокія шанцы на перамогу?

- Мне б хацелася згадаць, што абодва кандыдаты па-свойму падобныя і ўяўляюць права-ліберальную платформу. На гэты момант, мне здаецца, што больш шанцаў у Гітанаса Наўседы, бо ён з'яўляецца беспартыйным кандыдатам і не належыць да якой-небудзь партыі ці палітычнай сілы Літвы. Шыманітэ, у сваю чаргу, вельмі моцна асацыюецца з партыяй кансерватараў. Частка жыхароў Літвы проста прынцыпова не будуць галасаваць за кандыдата ад кансерватараў. На маю думку, вялікая частка выбаршчыкаў, якія галасавалі за кандыдатаў, якія не прайшлі ў другі тур, хутчэй за ўсё, аддасць свае галасы менавіта за Наўседу.

Аднак, мне б хацелася падкрэсліць, што я не думаю, што вынікі галасавання неяк прадвызначаная, усё яшчэ можа змяніцца. Тым больш, што ў Інгрыд Шыманітэ ёсць і свае палітычныя плюсы: пэўнае падабенства з цяперашнім прэзідэнтам Літвы - Даляй Грыбаўскайтэ, дастаткова актыўная выбарчая кампанія і гэтак далей.

- Хоць прэзідэнцкая гонка ў Літве яшчэ не скончылася, але ўжо дарэчы спытаць, якой на была? Былі нечаканыя павароты?

- Агулам я б назваў яе сумным, але так, былі моманты годныя аналізу. Дэмаршы кіроўнай партыі «Сялян і зялёных», заявы аб тым, што яны пойдуць з улады, калі іх кандыдат Саўлюс Сквярняліс не пераможа.

- У замежнай і ўнутранай палітыцы Літвы нешта зменіцца, калі прэзідэнтам стане Гітанас Наўседа або Інгрыда Шыманітэ?

- Мабыць, адзіная розніца паміж гэтымі двума кандыдатамі - гэта ступень лібералізму ў поглядах. Скажам так, Шыманітэ, хоць яе і вылучыла партыя кансерватараў, з'яўляецца досыць ліберальным кандыдатам, у тым ліку, напрыклад, да пытанняў аднаполага партнёрства.

Можна меркаваць, што калі Шыманітэ стане прэзідэнтам, то яна будзе спрабаваць у сілу магчымасцяў прэзідэнта лабіяваць тыя ці іншыя пастановы. Аднак трэба разумець, што ў прэзідэнта ў Літве няма такіх магчымасцяў, якія дазволілі б яму праводзіць актыўную ўнутраную палітыку. Яму трэба так ці інакш узаемадзейнічаць з урадам і Сеймам. Што ж тычыцца замежнай, то думаю, што тут зменаў чакаць не варта, не важна, хто ў гэтым выпадку зойме пасаду кіраўніка дзяржавы - Шыманітэ або Наўседа.

***

Калі вам спадабаўся артыкул, Вы можаце падтрымаць сайт Charter97.org наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:

Cпасылка:

https://www.paypal.com/cgi-bin/webscr?cmd=_s-xclick&hosted_button_id=WPS4NY975YGSS&source=url


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com