28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне партыя Пятра Парашэнкі змяніла сваю назву

28
Ва Украіне партыя Пятра Парашэнкі змяніла сваю назву
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Адпаведную пастанову прыняў з'езд партыі.

Ва Украіне партыя Блок «Пятра Парашэнкі «Салідарнасць» афіцыйна змяніла сваю назву на партыю «Еўрапейская Салідарнасць».

Адпаведную пастпанову прыняў з'езд партыі, паведамляе «Новое время».

Падчас выступу на Форуме грамадскіх актывістаў Пятро Парашэнка таксама паведаміў, што 31 траўня адбудзецца з'езд абноўленай партыі, у якой будуць шырока прадстаўленыя лідары грамадскіх арганізацый, валанцёры, добраахвотнікі, маладыя прафесіяналы.

«Палітык, які баіцца выбараў - не палітык. І мы не баімся выбараў, хоць у нас наперадзе цяжкая праца ў апазіцыі. Ключ да аб'яднання і перамогі - гэта абноўленая партыя з абноўленым кіраўніцтвам, з вялізным прадстаўніцтвам грамадскасці, валанцёраў, добраахвотнікаў. Людзей, якія здольныя дзейнічаць эфектыўна ў новых варунках», - заявіў Парашэнка.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках