19 красавiка 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праціўнік будаўніцтва завода АКБ: Я не ўважаю сябе за вінаватага

1
Праціўнік будаўніцтва завода АКБ: Я не ўважаю сябе за вінаватага
ПАВЕЛ КЯСКЕВІЧ

Павел Кяскевіч распавёў, як упершыню трапіў на мітынг у Берасці.

Суддзя суда Ленінскага раёна Берасця Святаслаў Каліна 24 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу Паўла Кяскевіча, які падчас экалагічных пратэстаў трапіў у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе ПЦ «Вясна».

Са слоў праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, Кяскевіч растлумачыў суду, што 7 красавіка сапраўды прыйшоў на плошчу Леніна, каб даведацца, што гэта за завод такі - АКБ. Ён не ведаў, што гэта быў пратэст. На плошчы людзі расказвалі пра акумулятарны завод. Яму было цікава.

«Я бачыў, як затрымалі Бекалюка. Потым людзі пайшлі Пушкінскай і Савецкай. Я таксама. Я выкрыкваў «Не заводу!», таму што зразумеў пагрозу, якую нясе завод АКБ. Я баюся за сваіх блізкіх, якія могуць пацярпець ад дзейнасці гэтага завода», - патлумачыў актывіст.

Заслухаўшы паказанні сведкі Дзмітрыя Селяйковіча, суддзя Святаслаў Каліна агучыў пастанову - 10 базавых адзінак, або 255 рублёў штрафу на падставе ч.1 арт.23.34 КоАП.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках