16 чэрвеня 2019, Нядзеля, 12:51
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Лукашэнка: Па перыметры Курапатаў туі можна пасадзіць

58

Дыктатар заявіў, што ва ўрочышчы трэба заняцца дадаткова пасадкай дрэў.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 траўня азнаёміўся з добраўпарадкаваннем Менскай колавай аўтадарогі, а таксама добраўпарадкаваннем і развіццём прылеглых тэрыторый. Адным з прыпынкаў Лукашэнкі сталі Курапаты, паведамляецца на сайце дыктатара.

Прэс-служба кіраўніка адзначае, што ва ўрочышчы Курапаты нядаўна былі праведзены работы па «добраўпарадкаванні».

«Тут трэба заняцца дадаткова пасадкай дрэў. І яны, хто там ляжыць (яны нас бачаць), дзякуй скажуць. Па перыметры туі можна. Падумайце, як канчаткова добраўпарадкаваць Курапаты. Калісьці мы яшчэ пройдзем, паглядзім. Але недапушчальна, каб хтосьці тут нешта рабіў без дазволу. Гэта ж палітычная дэманстрацыя. Гэта камусьці трэба», - сказаў Лукашэнка.