25 красавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Менская міліцыя зладзіла «аблаву» на бабуляў

Фотафакт: Менская міліцыя зладзіла «аблаву» на бабуляў

Пажылая жанчына прадавала ў пераходзе шкарпэткі і не паспела ўцячы.

Пра чарговы факт бязмежжа беларускай міліцыі апавяла карыстальніца Фэйсбука з Менска.

«Гэта дно, таварышы!!!

Яшчэ трасуцца рукі, але я не змагла прайсці міма...

Адбівала бабулю ад міліцыі!!! Бабуля прадавала шкарпэткі і не паспела ўцячы, кульгае. Так, парушыла закон. Але!!!

Учапіліся, як каршуны! Тады проста пачалі тузаць, штурхаць і ў выніку проста павалілі жанчыну. Магла і я атрымаць, вядома, але абышлося. Гучны голас дапамог. Крычала на ўвесь голас, сабраліся людзі, здымалі на камеру, чапаць жанчыну перасталі. Выклікала міліцыю на міліцыю. Вельмі спадзяюся, што яны атрымаюць сваё за перавышэнне.

Каця не стрымала, спыталася ў аднаго з “герояў”: Вы на жонку сваю таксама так паднімаеце руку?

“Герой”: Калі будзе так сябе паводзіць, то так!

Каця: Яна ж жанчына!

“Герой”: А я мужчына!

Хай краіна ведае сваіх “герояў”. Яны побач. Яны нас “абараняюць”»

ФОТА: FACEBOOK.COM/ANNA.MATULYAK

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках