26 чэрвеня 2019, Серада, 9:59
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Народу надакучыў стары дыктатар

11

Рэйтынг даверу Пуціну прадаўжае падаць.

Пра давер прэзідэнту заявіў 31,7% расейцаў. Пра гэта кажуць вынікі тэлефоннага апытання УЦДГМ, праведзенага з 13 да 19 траўня.

Згодна з студзеньскім апытаннем УЦДГМ, рэйтынг даверу Пуціну дасягнуў гістарычнага мінімуму з уступлення Пуціна на пасаду прэзідэнта ў 2000 годзе – тады яму давяралі 33,4% расейцаў, піша тэлеграм-канал Пробуждение.

Народу надакучыў стары дыктатар. Стары і нямоглы дыктатар, які разам з сабой цягне ў магілу ўсю краіну і яе народ. За 20 гадоў ён цалкам узурпаваў уладу ў Расеі, стварыўшы класічны аўтарытарны рэжым з татальнай карупцыяй, рэпрэсіямі, пераследам іншадумцаў, фальсіфікацыямі на выбарах, з усеагульным беззаконнем і алігархічнай эканомікай, захопленай манаполіямі і арыстакратыяй чэкістаў.

Пасля пенсійнай рэформы павага, давер і рэйтынг Пуціна пачалі катастрафічна падаць. Кожны ягоны далейшы крок, кожны крок ягонай партыі і чыноўнікаў – гэта чарада памылак, якія вядуць да яшчэ большага пагаршэння сітуацыі ў эканоміцы і грамадстве.

Напружанне і незадаволенасць у насельніцтва нарастаюць. Гэта паказалі нядаўнія і вельмі масавыя пратэсты ў такіх рэгіёнах, як Архангельская вобласць і Екацерынбург.

Паводле ўсіх перадумоваў відавочна, што сітуацыя ў краіне будзе толькі пагаршацца, а значыць будзе расці і нянавісць да Пуціна і ягоных набліжаных...

У што гэта выльецца? Убачым...