24 чэрвеня 2019, панядзелак, 15:46
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

ЗША прададуць зброю хаўруснікам на Блізкім Усходзе

Трамп патлумачыў гэта неабходнасцю стрымлівання Ірана.

У пятніцу прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвесціў пра надзвычайнае становішча ў сувязі з напружанасцю ў стасунках з Іранам. Гэта дазволіла яму адхіліць пярэчанні Кангрэса супраць здзяйснення ўгоды ў продажы зброі на суму большую за 8 млрд даляраў хаўруснікам ЗША ў рэгіёне – Саудаўскай Аравіі, Аб'яднаным Арабскім Эміратам і Іарданіі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Адміністрацыя Трампа праінфармавала камітэты Кангрэса, што яна мае намер ажыццявіць запланаваныя пастаўкі зброі ў гэтыя краіны, выклікаўшы тым самым гнеў заканадаўцаў, бо абышла даўно існы прэцэдэнт, згодна з якім буйныя зброевыя ўгоды павінен ухваляць Кангрэс.

Заканадаўцы цягам некалькіх месяцаў блакавалі продаж ваеннай тэхнікі Саудаўскай Аравіі і ААЭ.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што партнёрам ЗША на Блізкім Усходзе неабходныя гэтыя ваенныя кантракты для стрымлівання Ірана, а таксама што пастанова абысці Кангрэс будзе мець «разавы» характар.

Гэта не першае сутыкненне Кангрэсу і Трампа праз палітыку ў рэгіёне.