20 красавiка 2024, Субота, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску масава дэмантуюць кандыцыянеры і антэны

72
У Менску масава дэмантуюць кандыцыянеры і антэны
ФОТА: KONDITSIONERI.BY

Улады мяркуюць, што ў выніку «горад стане больш прыгожым».

На наступным тыдні ў Цэнтральным раёне Менска пачнуць масава дэмантаваць кандыцыянеры і спадарожнікавыя антэны з фасадаў будынкаў, размешчаных на цэнтральных вуліцах і плошчах, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» намеснік старшыні Менгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра абсталяванне, якое размешчана незаконна. Гэта ржавыя прыборы, якія псуюць аблічча горада, а таксама тыя, якія ўсталяваныя на фасадах будынкаў цэнтральных вуліцаў, дзе гэта недапушчальна.

Пра тое, што размяшчэнне кандыцыянераў і спадарожнікавых антэнаў на фасадах упарадкуюць, гарадскія ўлады казалі яшчэ ў пачатку вясны. Гэтую працу пастанавілі ўзмацніць, каб «горад стаў больш прыгожым».

– Мы ўдакладнілі спіс вуліцаў, дзе забаронена ўсталёўваць кандыцыянеры на фасадах. Яго можна знайсці на сайце адміністрацыі раёна. У асноўным гэта цэнтральная частка горада, дамы, якія адносяцца да гістарычна-культурных каштоўнасцяў. З пачатку вясны ў раёне ўжо дэмантавана больш за 100 кандыцыянераў. З уладальнікамі гэтага абсталявання праводзіліся гутаркі, у выніку блізу 100 адзінак яны прыбралі самастойна. Людзям прапаноўвалі альтэрнатыву, напрыклад перанесці кандыцыянеры на дах ці ў прыямкі (слыхавыя вокны ў падвалы, дзе кандыцыянеры будуць не бачныя). Але ўсе дамы розныя, адзінага выйсця для ўсіх не існуе, таму пастараліся падысці да кожнага выпадку індывідуальна. Юрыдычным асобам апавядалі пра магчымасці задэкараваць кандыцыянеры, прапаноўвалі архітэктурныя ідэі, напрыклад на пр. Пераможцаў, – апавёў намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Вадзім Перадня.

Ён дадаў, што на наступным тыдні абсталяванне пачнуць дэмантаваць у тых уласнікаў, якія не прыбралі ці не прывялі яго ў парадак самастойна. Потым ім выставяць рахунак за гэтыя працы. Але прывесці свае кандыцыянеры і спадарожнікавыя талеркі ў адпаведнасць з заканадаўствам людзі могуць і самастойна, не чакаючы, калі за іх гэта зробяць супрацоўнікі жыллёвых арганізацый.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках