19 красавiка 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска праз кітайскую дэлегацыю абмяжуюць рух

4
У цэнтры Менска праз кітайскую дэлегацыю абмяжуюць рух

Як будуць хадзіць аўтобусы 29 траўня.

Працу некалькіх маршрутаў грамадскага транспарту скарэктуюць 29 траўня, паведамілі «Менск-Навінам» у «Менсктрансе».

Гэта звязана з цырымоніяй ускладання вянкоў і праходжаннем роты ганаровай варты ў рамках мерапрыемстваў афіцыйнага візіту ў Беларусь кіраўніка Аб'яднанага штаба Цэнтральнай вайсковай рады Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Рух транспарту на пр. Незалежнасці будзе абмежаваны арыентавальна з 11:10 да 11:40. Падчас правядзення мерапрыемства аўтобусы маршрутаў № 100 і 115Э паедуць па пр. Незалежнасці, вул. Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, пр. Незалежнасці ў абодва бакі. Аўтобусы маршрутаў № 18 і 26 будуць курсіраваць па вул. Захарава, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, пр. Машэрава ў абодвух напрамках. На змененым адрэзку прадугледжаны прыпыначны пункт «Пр. Незалежнасці».

Што тычыцца прыгарадных аўтобусаў № 300Э, то іхні рух ад аўтавакзала «Цэнтральны» арганізуюць па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, пр. Незалежнасці і далей па маршруце, назад – па пр. Незалежнасці, вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, пр. Незалежнасці, вул. Бабруйскай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках