24 красавiка 2024, Серада, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта Пуцін падарыў»: Экс-прэзідэнтку Аргенціны абвінавачваюць у крадзяжы гістарычных дакументаў

7
«Гэта Пуцін падарыў»: Экс-прэзідэнтку Аргенціны абвінавачваюць у крадзяжы гістарычных дакументаў
КРЫСЦІНA ФЕРНАНДЭС ДЭ КІРШНЕР

Крысціна Кіршнер сцвярджае, што атрымала іх ад кіраўніка РФ.

На віле экс-прэзідэнткі Аргенціны Крысціны Кіршнер знайшлі ўнікальныя гістарычныя дакументы, выкрадзеныя ў сямідзясятыя гады. Былая кіраўніца дзяржавы сцвярджае, што іх падарыў ёй Пуцін.

Дакументы знайшлі на віле экс-прэзідэнткі, размешчанай на поўдні краіны, паведамляе "Крым.Реалии".

Падчас ператрусу, які праходзіў у рамках расследавання справы аб карупцыі, з дома канфіскавалі 94 скрынкі з дакументамі. У адной з іх выявілі ліст нацыянальнага героя Аргенціны Хасэ дэ Сан-Марціна, напісаны ў 1835 годзе, і нататнік прэзідэнта Аргенціны ў 1916–1922 і 1928–1930 гадах Іпаліта Ірыгоена.

Абодва гэтыя дакументы былі выкрадзеныя ў мінулым стагоддзі. Ліст скралі ў 1976, а нататнік – у 1979 годзе.

Суддзя мяркуе, што нават калі Кіршнер не ведала пра нелегальную крыніцу паходжання дакументаў, яна не магла не разумець іх нацыянальнай і гістарычнай каштоўнасці і абавязаная была перадаць дзяржаве.

Сама экс-прэзідэнтка сцвярджае, што атрымала дакументы ў падарунак ад прэзідэнта РФ Пуціна. У сваёй кнізе яна апісала, як гэта адбылося падчас яе візіту ў Маскву ў сакавіку 2015 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках