20 красавiка 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На кіеўскім Майдане прайшла акцыя ў падтрымку палонных маракоў

2
На кіеўскім Майдане прайшла акцыя ў падтрымку палонных маракоў
ФОТА: CENZOR.NET.UA

Сёння Міжнародны трыбунал абвесціць пастанову паводле справы ўкраінскіх маракоў.

Каля сотні кіяўлян сабраліся на Майдане Незалежнасці ў знак падтрымкі маракоў, якіх Расея незаконна ўтрымлівае ў палоне ўжо паўгода.

Пра гэта паведамляе з месца падзеяў карэспандэнт Цензор.нет.

Людзі, якія сабраліся прынеслі з сабой папяровыя караблікі - сімвал трох украінскіх суднаў, якія Расея захапіла разам з маракамі.

ФОТА: CENZOR.NET.UA

Яны выкрыквалі імёны кожнага з 24 маракоў, арыштаваных у Расеі, і заклікалі іншых падтрымліваць украінскіх грамадзян, якiх трымаюць у расейскіх СІЗА.

У руках прысутныя трымалі дзяржаўныя сцягі, вайскова-марскі сцяг Украіны, плакаты ў падтрымку палонных.

МЗС Украіны мае намер праз міжнародны суд абавязаць Расею вызваліць усіх 24 украінскіх маракоў. У той жа час Расея сцвярджае, што скарга Украіны «не мае сэнсу».

Міжнародны трыбунал завяршыў слуханні паводле справы маракоў, пастанову плануюць аб'явіць сёння, 25 траўня.

Нагадаем, ВМС УС Украіны 25 лістапада мінулага года паведамілі, што памежныя караблі Расейскай Федэрацыі ажыццявілі агрэсіўныя дзеянні супраць украінскіх суднаў, якія здзяйснялі планавы пераход з порта Адэсы ў порт Марыўпаль. Між іншым, расейскі памежны карабель «Дон» пратараніў украінскі рэйдавы буксір, у выніку чаго быў пашкоджаны галоўны рухавік карабля, абшыўка і леерная агароджа, а таксама страчаны выратавальны плот. Пры гэтым ВМС УСУ падкрэсліваюць, што пра намер ажыццявіць пераход папярэджвалі загадзя і дзейнічалі ў рамках міжнароднага права.

У той жа час, у ФСБ Расеі заяўлялі, што тры ўкраінскія вайсковыя караблі ў Азоўскім моры «незаконна ўвайшлі ў тэрытарыяльныя воды РФ і накіраваліся да Керчанскай пратокі».

У выніку незаконных дзеянняў расейскіх сілавікоў былі захопленыя тры караблі ВМС Украіны і ўзятыя ў палон 24 украінскія вайскоўцы. Падкантрольны РФ суд акупаванага Сімферопаля выбраў мерай стрымання для 24 маракоў утрыманне пад вартай да 25 студзеня 2019 года.

30 лістапада маракоў перавезлі ў Маскву: 21 украінца даставілі ў маскоўскае СІЗА «Лефортава», 3 параненых - у «Матроскую цішыню».

Тэрмін дасудовага следства паводле справы быў працягнуты да жніўня 2019 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках